Крыштаф Міхал Сапега
| Крыштаф Міхал Сапега | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Крыштаф Міхал Сапега | |||||||
| Герб «Ліс» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Стэфан Пац | ||||||
| Пераемнік | Казімір Леў Сапега | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Крыштаф Сапега[d] | ||||||
| Пераемнік | Гедэон Міхал Трызна | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
10 жніўня 1607[1][2] |
||||||
| Смерць | 17 жніўня 1631[1][2] (24 гады) | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сапегі | ||||||
| Бацька | Леў Сапега[2] | ||||||
| Маці | Альжбета з Радзівілаў[2] | ||||||
| Жонка | няма | ||||||
| Дзеці | няма | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Крыштаф Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны — 17 жніўня 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падстолі (з 1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казіміра Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімірам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхене і Інгальштаце.
У 1624 захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэнні выехаў на вучобу ў Лёвенскі ўніверсітэт, наведаў Брусель, Балонню (1628) і Падую (1629).
Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630. Атрымаў пасады падстолія і пісара вялікага літоўскага. Заўчасна памёр ад сухотаў.
Аўтар твору «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвен, 1627).
Зноскі
- ↑ а б Krzysztof Mikołaj Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.