Клецк: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.5.2) (робат дадаў: sv:Kletsk |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: zh:克列茨克 |
||
Радок 121: | Радок 121: | ||
[[ty:Kletsk]] |
[[ty:Kletsk]] |
||
[[uk:Клецьк]] |
[[uk:Клецьк]] |
||
[[zh:克列茨克]] |
Версія ад 09:41, 25 сакавіка 2012
Горад
Клецк
| ||||||||||||||||||||||||
Шаблон:Вызн — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клецкага раёна, на р. Лань. У 140 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Асіповічы—Баранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2006).
Гісторыя
Паводле археалагічных даследаванняў, пабудаваны ў сяр. 11 ст. Упершыню згадваецца ў 1127 як цэнтр княства (Клеческ, Кльчьск). У 14 ст. у складзе ВКЛ.
Клецкая бітва
У 1503 г. Клецк быў спалены крымскімі татарамі. У 1506 г. на Беларусь напалі больш за 30000 крымскіх татараў, якіх прывялі Махмат-Гірэй, Біціс-Гірэй і Бурнаш-Салатн. Вялікі князь Аляксандр здолеў сабраць войска. 5 жніўня 1506 г. на рацэ Лань каля Клецка адбылася бітва. Перамога над войскам крымскіх царэвічаў была поўная: 27 тысяч татараў загінулі і патанулі ў рацэ, 3 тысячы трапілі ў палон. Перамога пад Клецкам, на думку гісторыкаў, паклала канец паходам татараў на Беларусь.
Рэфармацыя і новы час
У 1550—1560-я гады у Клецкім кальвінскім зборы служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1586 створаная Клецкая ардынацыя Радзівілаў. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) быў моцна разбураны. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Слуцкага павета. Вядомы як гандлёвы цэнтр.
Навейшы час
З 1921 у складзе Польшчы, горад Нясвіжскага павета. У 1920-я працавала Клецкая беларуская гімназія. З 1939 у складзе БССР, з 1940 цэнтр раёна.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (малочнай, масласырадзельнай, кансервавай, камбікормавы), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Клецк».
Культура
Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей.
Выдатныя мясціны
- Клецкі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і манастыр дамініканцаў
- Клецкая Пакроўская царква
- Клецкі будынак іешывы
- Клецкія казармы
- Клецкі шпіталь
Літаратура
- Клецк // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
У Сеціве
Клецк на Вікісховішчы |
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.