Арэнбургскі гурток беларусаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
 
Радок 6: Радок 6:
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі]]
[[Катэгорыя:Арэнбург]]
[[Катэгорыя:Арэнбург]]
[[Катэгорыя:1918 год у Расіі]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1918 годзе]]


{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}

Актуальная версія на 00:45, 3 жніўня 2020

Арэнбургскі гурток беларусаў — грамадская культурна-асветная арганізацыя беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны ў 1918 г. Аб’ядноўваў беларусаў Арэнбурга і ваколіц. Асноўная статутная задача — аб'яднанне беларускіх культурных сіл для пашырэння сярод беларускага народа ведаў па гісторыі, этнаграфіі. Вышэйшы орган — Агульны сход сяброў, выканаўчы — камітэт (старшыня Б. І. Лагутка, таварыш старшыні У. Путчэўскі, сакратар В. Кот.). Гурток меў на мэце аб’яднаць беларускія культурныя сілы для пашырэння сярод беларусаў друкаванага роднага слова, праўдзівых ведаў па яе гісторыі і этнаграфіі. Пры ім была бібліятэка-чытальня, праводзіліся лекцыі, канцэрты, спектаклі. Планавалася адкрыць пачатковую беларускую школу для дзяцей беларускага паходжання. Частка грашовых узносаў сяброў гуртка іншла ў спецыяльны фонд на агульнанацыянальныя мэты. Выступаў за палітычнае і культурна-нацыянальнае самавызначэнне Беларусі, падтрымліваў Беларускую раду ў Мінску. Летам 1918 г. наладзіў сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]