Клецк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.2) (робат Дадаем: uk:Клецьк
др Робат: касмэтычныя зьмены
Радок 16: Радок 16:
=== Навейшы час ===
=== Навейшы час ===


З 1921 у складзе Польшчы, горад Нясвіжскага павета. У 1920-я працавала [[Клецкая беларуская гімназія]]. З 1939 у складзе [[БССР]], з 1940 цэнтр раёна.
З 1921 у складзе Польшчы, горад Нясвіжскага павета. У 1920-я працавала [[Клецкая беларуская гімназія]]. З 1939 у складзе [[БССР]], з 1940 цэнтр раёна.


== Эканоміка ==
== Эканоміка ==

Версія ад 01:15, 16 лютага 2011

Шаблон:Горад Шаблон:Вызн — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клецкага раёна, на р. Лань. У 140 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі АсіповічыБаранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Паводле археалагічных даследаванняў, пабудаваны ў сяр. 11 ст. Упершыню згадваецца ў 1127 як цэнтр княства (Клеческ, Кльчьск). У 14 ст. у складзе ВКЛ.

Клецкая бітва

У 1503 г. Клецк быў спалены крымскімі татарамі. У 1506 г. на Беларусь напалі больш за 30000 крымскіх татараў, якіх прывялі Махмат-Гірэй, Біціс-Гірэй і Бурнаш-Салатн. Вялікі князь Аляксандр здолеў сабраць войска. 5 жніўня 1506 г. на рацэ Лань каля Клецка адбылася бітва. Перамога над войскам крымскіх царэвічаў была поўная: 27 тысяч татараў загінулі і патанулі ў рацэ, 3 тысячы трапілі ў палон. Перамога пад Клецкам, на думку гісторыкаў, паклала канец паходам татараў на Беларусь.

Рэфармацыя і новы час

У 15501560-я гады у Клецкім кальвінскім зборы служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1586 створаная Клецкая ардынацыя Радзівілаў. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) быў моцна разбураны. З 1793 у складзе Расійскай імперыі. У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Слуцкага павета. Вядомы як гандлёвы цэнтр.

Навейшы час

З 1921 у складзе Польшчы, горад Нясвіжскага павета. У 1920-я працавала Клецкая беларуская гімназія. З 1939 у складзе БССР, з 1940 цэнтр раёна.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (малочнай, масласырадзельнай, кансервавай, камбікормавы), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Клецк».

Культура

Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Выдатныя мясціны

  • Клецкі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі і манастыр дамініканцаў
  • Клецкая Пакроўская царква
  • Клецкі будынак іешывы
  • Клецкія казармы
  • Клецкі шпіталь

Літаратура

У Сеціве