Перайсці да зместу

Васілька Святаславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васілька Святаславіч
князь полацкі
1132 — 1144
Папярэднік Святаполк Мсціславіч
Пераемнік Рагвалод-Васіль Барысавіч

Нараджэнне 1080-я
Смерць не раней за 1144
Род Ізяславічы Полацкія
Бацька Святаслаў Усяславіч
Маці Сафія[d]
Дзеці Усяслаў Васількавіч, Брачыслаў Васількавіч, Ізяслаў Васількавіч[d], Марыя Васількаўна і Усевалад Васількавіч[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васілька Святаславіч (1080-я — пачатак 1144) — князь полацкі (1132 — пачатак 1144).

Сын Святаслава Усяславіча і, паводле Васкрасенскага летапісу, унук кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Напэўна, праз такое паходжанне дзеці Святаслава, прынамсі Васілька, Прадслава і Градзіслава — не былі высланы вялікім князем кіеўскім Мсціславам у Візантыю разам з бацькам і іншымі полацкімі князямі ў 1129 годзе. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1132 годзе палачане выгналі з Полацка Святаполка Мсціславіча і Васілька сеў на дзедавым стальцы[1].

Паводле пскоўскага летапісца, у 1138 годзе полацкі князь Васілька сустрэў князя Усевалада Мсціславіча, які ехаў паўз Полацк на княжанне ў Пскоў, дабром праводзіў яго, князі цалавалі крыж не ўспамінаць ранейшага зла, зробленага кіеўскім князем Мсціславам роду полацкіх князёў. На думку Леаніда Аляксеева, такім чынам Васілька праявіў сваю антынаўгародскую пазіцыю, бо перад тым наўгародцы выгналі Усевалада. На думку Рукавішнікава, значэнне сустрэчы было большым, яна заклала аснову адносін нашчадкаў Васількі са смаленскімі нашчадкамі Мсціслава — Расціславічамі.[2]

Пры гэтым Васілька ўлічваў і іншую групоўку рускіх князёў, у 1143 годзе выдаў дачку Марыю за аднаго з Ольгавічаў — Святаслава Усеваладавіча. Тым часам, яшчэ адзін Мсціславіч — пераяслаўскі князь Ізяслаў Мсціславіч — у 1144 годзе выдаў сваю дачку за старэйшага стрыечнага брата і саперніка Васількі — Рагвалода Барысавіча. Напэўна, неўзабаве Васілька памёр, а Рагвалод-Васіль заняў полацкі сталец.[2]

  • Усяслаў (пасля 1101 — пасля 1180), князь полацкі
  • Брачыслаў (? — пасля 1180), князь віцебскі
  • Ізяслаў (? — да 1187), у літаратуры называецца князем гарадзенскім (гарадоцкім, гараднянскім, гарадзецкім і пад., горад не лакалізаваны)
  • Усевалад (? — ?)
  • Марыя Васількаўна (1130-я — пасля 1194), вялікая княгіня кіеўская
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. — М., 1975.
  • Богданов В. П., Рукавишников А. В. Взаимоотношения полоцких и смоленских князей в XII — первой трети XIII века // Вопросы истории. — 2002. — № 10. — С. 19-31.
  • Васильки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 104. — 737 с.
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998. — 260 с.