Крычаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крычаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Крычаў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Сяргей Мікалаевіч Шацкі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,66 %, руская 36,28 %
Размаўляюць дома: беларуская 19,25 %, руская 76,78 %[2]
Насельніцтва (2009)
35 133 чал.[2] (5-е месца)
Шчыльнасць 45,18 чал./км² (1-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,16 %,
рускія — 6,41 %,
іншыя — 1,43 %[2]
Плошча 777,54[3]
(20-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
173 м[4]
Крычаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кры́чаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Крычаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Плошча 800 км².

Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Асцёр, Чорная Натапа, Волчас, Мяртвіца, Бялянка, Добрасць, Худабычка і Лабжанка, Жураўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1786 г. рускі генерал-маёр А. К. Меер падрыхтаваў «Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства», дзе апісаў прыроду, побыт і культуру жыхароў сучасных Крычаўскага, Клімавіцкага , Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі. Рукапіс захоўваецца ў Казанскім універсітэце. Апублікаваны з скарачэннямі Е. Р. Раманавым у «Магілёўскай даўніне», 1901, вып. 2.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Крычаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Баеўскі, Бацвінаўскі, Бельскі, Варанеўскі, Дарліўскі (Дарлінскі), Кашанскі, Крычаўскі, Маляціцкі, Паланіцкі, Прахораўскі, Сакольніцкі. 21 жніўня 1925 ўтвораны Зарубецкі і Міхеевіцкі сельсаветы, скасаваны Прахораўскі сельсавет, Дарліўскі (Дарлінскі) сельсавет перайменаваны ў Касцюшкавіцкі (Касцюковіцкі). 24 верасня 1926 года Крычаўскі сельсавет скасаваны. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 17 снежня 1931 года Крычаў набыў статус горада. У 1932 годзе скасаваны Варанеўскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Баеўскі, Бельскі, Зарубецкі, Кашанскі, Міхеевіцкі, Сакольніцкі сельсаветы, утвораны Краснабудскі і Лабковіцкі сельсаветы. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Верамейскі (Верамееўскі), Глінскі, Горацкі, Зябенскі, Лабанаўскі, Мірагошчанскі, Рэчыцкі, Ушакоўскі, Халмоўскі, Шароеўскі, Язёрскі сельсаветы скасаванага Чэрыкаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны Глінскі, Горацкі, Зябенскі, Лабанаўскі, Мірагошчанскі, Паланіцкі, Ушакоўскі, Халмоўскі, Шароеўскі, Язёрскі сельсаветы, утвораны Пільнянскі і Сормаўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, Краснабудскі сельсавет перададзены Клімавіцкаму раёну, горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Пільнянскі, Рэчыцкі і Сормаўскі сельсаветы — Краснапольскаму раёну, горад Крычаў, Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы — Мсціслаўскаму раёну, Верамейскі сельсавет — Чавускаму раёну.

6 студзеня 1965 года Крычаўскі раён утвораны зноў, уключаў горад Крычаў, Краснабудскі сельсавет Клімавіцкага раёна, горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы Краснапольскага раёна, Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы Мсціслаўскага раёна, Верамейскі сельсавет Чавускага раёна. 4 чэрвеня 1965 года ўтвораны Лабанаўскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Верамейскі, Лабанаўскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Чэрыкаўскаму раёну. 22 жніўня 1997 года горад Крычаў і Крычаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 35 500 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 26800. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць Крычаўшчыны прадстаўлена наступнымі галінамі: паліўна-энергетычная, дрэваапрацоўчая, хімічная і харчовая.

Асноўнымі напрамкамі ў развіцці сельскай гаспадаркі раёна з’яўляецца вытворчасць збожжавых, бульбы, льну і мясамалочная вытворчасць. Сельскагаспадарчыя землі ў раёне займаюць 46,7 тыс.га, што складае 50 % агульнай зямельнай плошчы. У раёне працуюць 10 сельгаспрадпрадпрыемстваў: 9 с/г кааператываў замест былых калгасау (СВК), унітарнае камунальнае сельгаспрадпрыемства (УКСП)"Крычаўскае", 6 фермерских гаспадарак. Дзейнічаюць таксама прадпрыемствы, абслугоўваючыя сельскую гаспадарку раёна: гэта «Крычаўаграпрамтэхзаб», ААТ «Крычаўвадгас». Працуюць прадпрыемствы перапрацоўкі с/г прадукцыі: ААТ «Крычаўскі масларобчы маслазавод», мясакамбінат, Краснабудскі спіртзавод.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгункі Орша — Унеча і Магілёў — Рослаўль, а таксама аўтадарогі Бабруйск — Крычаў — Рослаўль, Крычаў — Мсціслаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Замкавая гара
  • Палац Пацёмкіна
  • Васкрасенскі храм
  • Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца
  • Пакроўскі храм
  • Вародзькаўскі касцёл

Старшыні райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]