Манархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імператару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру і г. д.) і звычайна перадаецца па спадчыне.

Манархія — 2) форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніца ўлады — Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладства), а асновай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу гэтага ўлада спадчынная. Таксама манархія — адна з найстаражытнейшых форм кіравання.

Віды манархій[правіць | правіць зыходнік]

  • Абсалютная манархія — манархія, якая прадугледжвае амаль неабмежаваную ўладу манарха. Пры абсалютнай манархіі ўрад або іншыя органы ўлады адказныя толькі перад манархам як кіраўніком дзяржавы, а парламент у шэрагу выпадкаў наогул адсутнічае або з’яўляецца толькі дарадчым органам пры манарху (цару, каралю і інш.).
  • Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй. Пры канстытуцыйнай манархіі рэальная заканадаўчая ўлада належыць парламенту, а выканаўчая — ураду. Канстытуцыйная манархія існуе ў дзвюх формах: дуалістычная манархія і парламентарная манархія.
    • Дуалістычная манархія (лац.: dualis — дваісты) — канстытуцыйная манархія, у якой улада манарха абмежаваная канстытуцыяй, але манарх фармальна і фактычна захоўвае шырокую ўладу.
    • Парламентарная манархія — канстытуцыйная манархія, у якой манарх выконвае свае функцыі чыста намінальна. Пры парламентарнай манархіі ўрад адказны перад парламентам, якому належыць фармальнае вяршэнства сярод іншых органаў дзяржавы.
  • Тэакратычная манархія — манархія, пры якой палітычная ўлада належыць кіраўніку царквы або рэлігійнаму лідару.

Манархічныя дзяржавы сучаснасці[правіць | правіць зыходнік]

     Абсалютныя манархіі, з неабмежаванай уладай манарха     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарху належыць заканадаўчая ўлада     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх заканадаўчая ўлада належыць парламенту     Дзяржавы-члены Садружнасці Нацый, якія прызнаюць у якасці намінальнага кіраўніка дзяржавы манарха Вялікабрытаніі     Манархіі — рэгіёны (тэрыторыі з манархічным кіраваннем, якія не з'яўляюцца незалежнымі дзяржавамі і ўваходзяць у склад дзяржавы з неманархічнай формай кіравання)

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2023 года. Асобным спісам прадстаўлены дамініёны — былыя англійскія калоніі, у якіх кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль (каралева) Вялікабрытаніі.

Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Азія[правіць | правіць зыходнік]

Афрыка[правіць | правіць зыходнік]

Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

Садружнасць нацый[правіць | правіць зыходнік]

Пост кіраўніка Садружнасці не з’яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне старшыням урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага кіраўніка арганізацыі.

Каралеўствы Садружнасці[правіць | правіць зыходнік]

У каралеўствах Садружнасці (раней называліся дамініёнамі) кіраўніком дзяржавы з’яўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.

Амерыка[правіць | правіць зыходнік]
Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

Таксама манарх Вялікабрытаніі з’яўляецца вярхоўным правадыром  Фіджы, аднак пры гэтым не з’яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Спадарожныя паняцці[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]