Аддзел фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аддзел фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР быў створаны ў 1958 годзе з аднайменнага аддзела (існаваў з 1953) Інстытута біялогіі АН БССР. Заснавальнікам і кіраўніком аддзела амаль на працягу ўсяго перыяду існавання быў акадэмік Васіль Феафілавіч Купрэвіч.

Напрамкі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

  • Фларыстычныя даследаванні іржаўных, дрэваразбуральных, ядавітых і ядомых грыбоў з мэтай вывучэння відавога складу і распаўсюджання па тэрыторыі Беларусі.
  • Даследаванні відавога складу і біямасы фітапланктону вадасховішчаў і рыбаводных сажалак Беларусі. Мелі вялікае значэнне для характарыстыкі гаспадарчай каштоўнасці вадаёмаў рэспублікі і распрацоўкі комплексных мерапрыемстваў па павышэнні іх прадукцыйнасці.
  • Глебавая энзімалогія. Парачак новаму навуковаму кірунку быў пакладзены В.Ф. Купрэвічам.
  • Даследаванні уздзеяння грыбной і віруснай інфекцыі на фізіялагічныя працэсы раслін.
  • Вывучэнне газавага абмену раслін. Паказана, што змены у энергіі дыхання пры аблігатным паразітызме звязаны з парушэннямі на заключным этапе біялагічнага акіслення, у працэсе якога сінтэзуюцца макраэргічныя сувязі. У выніку хвароба вядзе да непрадукцыйных затрат арганічнага рэчыва і зніжэння ўстойлівасці да знешніх неспрыяльных умоў. Даследаванні далі магчымасць глыбей раскрыць механізм парушэння нармальнага ходу метабалізму ў раслінах пры паражэнні і механізм адказу расліны на укараненне паразіту., што з'яўляецца асновай для рапрацоўкі мерапрыемстваў па барацьбе з інфекцыяй.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • В.Ф. Купревич. Болезни клевера и люцерны. 1954.
  • З.Я. Серова. Сравнительные исследования газового обмена у растений, подвергшихся инфекции. 1963.
  • Э.П. Комарова. Определитель трутовых грибов СССР. 1964.
  • В.Ф. Купревич, Т.А. Щербакова. Почвенная энзимология. 1966.
  • Съедобные и ядовитые грибы. Определитель. 1967.

Рэарганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 Аддзел у складзе трох лабараторый цалкам увайшоў у склад Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]