Акадэмфарм
Акадэмфарм | |
---|---|
Міжнародная назва | Academpharm |
Дата заснавання | 2009 |
Тып | рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220141, Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, д. 5, корп. 3. |
Сайт | academpharm.by |
«Акадэмфарм» — рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]«Акадэмфарм» - гэта беларускае дзяржаўнае навукаёмістае фармацэўтычнае прадпрыемства, створанае ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2009 годзе. Прадпрыемства ўваходзіць у склад Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі».
Праект стварэння навукова-фармацэўтычнага прадпрыемства ўвабраў у сябе адразу некалькі актуальных ідэй: дзяржаўны ўдзел у фармаванні інавацыйнага кластара эканомікі, умацаванне сувязі навукі з вытворчасцю, камерцыялізацыя навуковых даследаванняў, імпартазамяшчэнне.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: прамысловы выпуск лекавых сродкаў і іншых фармацэўтычных прадуктаў, вітамінных, вітамінна-мінеральных і метабалічных комплексаў, нутрыцэўтыкаў, лабараторныя фармацэўтычныя даследаванні, кантрактная фармацэўтычная вытворчасць і інш.