Перайсці да зместу

Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі
Міжнародная назва Centre of Geophysical Monitoring of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 2001
Тып дзяржаўная ўстанова
дырэктар Генадзь Аркадзевіч Аронаў
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220141, Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, 1-3.
Сайт cgm.org.by

Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе шляхам пераўтварэння Доследнай партыі пры Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі. Цэнтр быў створаны з мэтай забеспячэння рэазілацыі мерапрыемстваў Міждзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы стварэня сістэмы сейсмалагічнага маніторынгу тэрыторый дзяржаў-членаў СНД[1]. З 2011 года — у складзе ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка».

1. Арганізацыя і развіццё нацыянальнай сістэмы геафізічнага маніторынгу, удзел у Міждзяржаўнай сістэме маніторынгу тэрыторый сумежных краін і Міжнароднай глабальнай сетцы маніторынгу Зямлі.

2. Вывучэнне рэгіянальнай сейсмічнасці, ацэнка сейсмічнай і геамагнітнай абстаноўкі тэрыторыі Беларусі.

3. Выкананне работ па ацэнцы сейсмічнай небяспекі, у тым ліку на стадыі праектавання буйных аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння.

4. Забеспячэнне сейсмічнага і геадынамічнага маніторынгу ў раёнах размяшчэння асабліва адказных аб’ектаў і радовішчаў карысных выкапняў.

5. Распрацоўка і развіццё метадаў і сродкаў геафізічных назіранняў; інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій.

6. Забеспячэнне навуковых даследаванняў дадзенымі сейсмалагічных, геафізічных і геадынамічных назіранняў.

7. Арганізацыя банкаў геафізічных дадзеных, забеспячэнне міжрэгіянальнага і міжнароднага абмену інфармацыяй.

8. Аператыўнае ўзаемадзеянне з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі ведамствамі па пытаннях узнікнення небяспечных геадынамічных з’яў прыроднага і тэхнагеннага характару і магчымага папярэджання іх негатыўных наступстваў.

9. Правядзенне экспедыцыйных работ.

Сучасны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. Мінск, 2002. С.198.
  2. ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «ПЛЕЩЕНИЦЫ» Архівавана 8 лютага 2022.
  3. ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «НАРОЧЬ» Архівавана 8 лютага 2022.
  4. РЕГИОНАЛЬНАЯ СЕЙСМИЧЕСКАЯ СТАНЦИЯ «СОЛИГОРСК» Архівавана 8 лютага 2022.