Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР — адно з першых за ўсю гісторыю Акадэміі навук Беларусі аддзяленняў навук (нароўні з Аддзяленнем грамадскіх навук). Было ўтворана 31 мая 1936 года. Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук БССР. Акадэмікам-сакратаром быў Цэлясцін Лявонавіч Бурстын.

Склад па стане на 1936 год[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная значнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дало пачатак усім аддзяленням навук прыродазнаўчага, тэхнічнага і сельскагаспадарчага профілю, і, адпаведна, развіццю акадэмічных даследаванняў у дадзеных кірунках.

Рэарганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1940 Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук было падзелена на Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР і Аддзяленне тэхнічных навук.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыялальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А.А. Каваленя (старш.) і інш. - Мн.: Беларуская навука, 2011. - 321 с.
  • Национальная академия наук Беларуси: Перекидной календарь 2014 / Составители О.А. Гапоненко, Н.Н. Костюкович. - Мн.: Белорусская наука, 2013.