Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі быў заснаваны ў 1992 годзе на базе Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі АН Беларусі, увайшоўшы ў склад Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Дырэктарам-арганізатарам Інстытута выступіў доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Усевалад Пятровіч Радзько.

Структура (па стане на 1.1.2004 г.)[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут прыкладной оптыкі АН Беларусі (1992-1996)[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў[правіць | правіць зыходнік]

Прапанаваны канструктыўныя метады даследавання нелакальных задач тэорыі нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў.

Дасягненні ў галіне оптыкі[правіць | правіць зыходнік]

Прапанаваны і рэалізаваны схемы інтэгральна-аптычных датчыкаў фізічных параметраў асяроддзяў. Прынцып дзеяння названых датчыкаў заснаваны на рэгістрацыі зменаў параметраў светлавога пучку пад уплывам знешніх уздзеянняў. Распрацаваны метад вымярэння комплексных нелінейных пастаянных хваляводных плёнак з кубічнай нелінейнасцю ва ўмовах самаўздзеяння.

Развіты ўніверсальны метад аналізу пераносу выпраменьвання ў макрастахастычных рассейвальных асяроддзях, заснаваны на выкарыстанні ўмовы дынамічнай прычыннасці. Вынікі працы важныя для апісання шырокага кругу задач дыстанцыйнага зандзіравання, датычных пераносу аптычнага выпраменьвання і выяў праз макрастахастычныя рассейвальныя слаі водных асяроддзяў і атмасферы.

Дасягненні ў галіне лазернай фізікі[правіць | правіць зыходнік]

Праведзены даследаванні адбітых лазерных пучкоў пры тунэльным узбуджэнні хваляводных структур. На падставе аналізу прасторавага размеркавання светлавога поля распрацаваны метады вызначэння комплексных пастаянных размеркавання мод розных тыпаў (накіраваных, выцякальных і плазмонных), якія могуць быць выкарыстаны для кантролю параметраў дыэлектрычных, паўправадніковых і металічных тонкаплёначных структур.

Дасягненні ў галіне мікра- і оптаэлектронікі[правіць | правіць зыходнік]

Праведзены даследаванні працэсаў фарміравання з золь-гельнага кварцавага шкла валаконных светлаводаў з пакрыццямі з УФ-ацвярдзяльных эпаксіакрылавых палімераў. Атрыманы шматмодавыя градыентныя валаконныя светлаводы са стратамі каля 1 дБ/км на даўжыні хвалі выпраменьвання 1,3 мкм.

Дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій[правіць | правіць зыходнік]

Атрымана шырокае аператарнае мноства нелінейных алгарытмаў аднаўлення аптычных выяў і прапанаваны метад выбару аптымальнага алгарытму з пазначанага мноства паводле мінімуму няправільнага распазнавання. Атрыманыя рэзультаты дазволілі павысіць эфектыўнасць сістэм оптыка-электроннай і лічбавай апрацоўкі інфармацыі.

Дасягненні ў галіне прыкладных даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Створаны і ўкараняецца на прадпрыемствах харчовай прамысловасці камп'ютэрызаваны спектральны комплекс для кантролю харчовых прадуктаў на ўтрыманне таксічных элементаў (Hg, As, Pb, Zn, Cd і інш.).

Атрыманы шматмодавыя градыентныя валаконныя светлаводы са стратамі каля 1 дБ/км на даўжыні хвалі выпраменьвання 1,3 мкм. Гэта дазволіла на магутнасцях шчучынскага ВА "Аўтапровад" наладзіць выпуск першага беларускага станцыйнага аптычнага кабелю для тэлефонных ліній сувязі.

Выпушчаны і ўкаранены ў клінічную практыку бальніц і клінік Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей апарат для апраменьвання крыві "ОК-1", што дазволіла больш эфектыўна лячыць кардыялагічныя і іншыя захворванні.

Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі (1997-2004)[правіць | правіць зыходнік]

Рэзультаты дзейнасці па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў "Матэматычныя структуры"[правіць | правіць зыходнік]

Прапанаваны падыход для даследавання істотна нелінейных дыферпэнцыяльных сістэм, заснаваны на выкарыстанні атрыманай матрыцы Кашы гэтых сістэм, і на яго аснове атрымана матрыца тыпу Грына нелінейнай перыядычнай краявой задачы. Упершыню для агульных лінейных нармальных сістэм у частковых вытворных першага парадку пабудавана інварыянтная банахава прастора, у якой лінейны варыянт Кашы-Кавалеўскай даказваецца на грунце нерухомай кропкі Банаха-Качыопалі без выкарыстання шкалы банахавых прастораў.

Рэзультаты дзейнасці па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў "Электроніка"[правіць | правіць зыходнік]

Прапанаваны метад вызначэння спектральнай залежнасці слабых фотаніндуцыраваных змяненняў паказчыка пераламлення і каэфіцыента паглынання плёнак на паглынаючых падложках, які заснаваны на выніках вымярэнняў фотамадуляцыйных спектраў адлюстравання плёнак, і выяўлены ўплыў слабай канцэнтрацыі асобных кампанент газавага асяроддзя (ёд, аміяк), а таксама ІЧ-выпраменьвання на электрычныя і фотаэлектрычныя характарыстыкі нанапамерных структур селенід кадмію - палімер.

Рэзультаты дзейнасці па рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграме "Развіццё Магілёўскай вобласці"[правіць | правіць зыходнік]

Распрацавана тэарэтыная мадэль крыніцы святла на аснове святловыпраменьвальных дыёдаў для дарожных святлафораў. Выраблена мадэль святлорассейвальніка і эксперыментальным шляхам ацэнены ягоныя святлопераразмеркавальныя ўласцівасці. Распрацаваны і выраблены эксперыментальныя ўзоры апаратуры для вымярэння святлотэхнічных характарыстык крыніц святла і методыкі іх вымярэння.

Далейшы лёс[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут быў расфарміраваны ў 2004 годзе шляхам далучэння да Інстытута тэхналогіі металаў НАН Беларусі. Па стане на канец 2012 ніводная лабараторыя былога Інстытута прыкладной оптыкі ў спісе структурных падраздзяленняў Інстытута тэхналогіі металаў не значыцца.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992-1996 годах. - Мн., 1997.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. - Мн., 2002.
  • Краткий отчёт о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. - Мн., 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]