Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі
Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | The self-supporting Pilot Production of the Іnstitute of Bioorganic Chemistry of National Academy of Science of Belarus |
Дата заснавання | 1986 |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Юрыдычны адрас |
![]() |
Сайт | hopiboh.org |
Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі — прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1986 годзе як спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці радыёімунных набораў для дыягностыкі розных захворванняў чалавека. Сёння гэта біятэхналагічнае прадпрыемства з высокакваліфікаваным персаналам і сучаснай вытворча-тэхнічнай базай, якая дае магчымасць выконваць складаныя тэхналагічныя працэсы і выпускаць розную медыцынскую и фармацэщтычную прадукцыю. Прадпрыемства сумесна з Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН Беларусі ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць імунаферментных набораў гарманальнага (для вызначэння тырэяідных, стэроідных і гіпафізарных гармонаў) і анкалагічнага профіляў; набораў на аснове лантаніднага імунафлуарыметрычнага аналізу для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі. Выпускаемыя прадпрыемствам на аснове вытворчай кааперацыі імунаферментныя наборы інфекцыйнага профілю прызначаны для дыягностыкі сіфілісу, вірусных гепатытаў В і С, ToRCH-інфекцый, СНІДу і каранавіруса.
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]- Імунахраматаграфічныя экспрэс-тэсты
- Радыёімунныя наборы
- Імунаферментныя наборы для дыягностыкі саматычных захворванняў
- Імунаферментныя наборы для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў
- Дыягностыкум для выяўлення антыцелаў да ўзбуджальніка сіфілісу
- Імунаферментныя наборы для ветэрынарыі
- Імунафлуарыметрычныя наборы для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі
- Біяхімічныя наборы
- Прабіркі для хуткага атрымання сыраваткі крыві
- Экспрэс-тэсты для выяўлення SARS-CoV-2 і інш.