Розніца паміж версіямі "Беларускі дзяржаўны цырк"

Jump to navigation Jump to search
→‎Гісторыя: арфаграфія, вікіфікацыя
др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
(→‎Гісторыя: арфаграфія, вікіфікацыя)
Цырк братоў Нікіціным неаднаразова рэканструяваўся і перамяшчаўся па раёнах горада. У 1930 годзе на яго базе ў Гарадскім садзе (цяпер парк ім. Горкага) быў пабудаваны цырк-шапіто на 1200 месцаў. Цырк быў разбураны 25 чэрвеня 1941 г. у час [[Бамбардзіроўка Мінска|бамбардзіроўкі]] горада фашысцкай авіяцыяй. Цыркавая трупа была эвакуіравана ў Маскву, затым у Омск. 7 лістапада 1941 года Беларускі цырк даў першае прадстаўленне для байцоў, якія сыходзяць на фронт.
 
У [[1946]] годзе дырэктар цырка Б. Е. [[Барыс Яфімавіч Кабішчар]] заняўся аднаўленнем цырка на ранейшым месцы. Адноўлены цырк-шапіто быў падораны Мінску горадам Арлом і меў 1200 глядзельных месцаў.
 
Будаўніцтва новага стацыянарнага зімовага цырка пачалося ў кастрычніку [[1954]] года. Пабудаваны ён быў па праекце архітэктара [[Уладзімір Аляксеевіч Жукаў|У. А. Жукава]] на перакрыжаванні водна-зялёнага дыяметра Мінска (р. Свіслач і зялёная зона ўздоўж яе поймы) і пр. Незалежнасці. Уяўляе сабой круглае купальнае збудаванне з прамавугольным у плане трохпавярховым службовым корпусам. Галоўны фасад аформлены каланадай карынфскага ордара. Глядзельная зала мае арэну (дыяметр 13 м), 1668 месц, размешчаных амфітэатрам; аснашчана сучаснай тэхнічнай і цыркавой апаратурай. Вакол відовішчнай часткі знаходзіцца фае і гардэробы, памяшканні для артыстаў і абслуговага персаналу, залы для рэпетыцый, спецыяльныя памяшканні для жывёлы. У лютым [[1959]] года Беларускі дзяржаўны цырк адкрыўся з першым паказам.
60 697

правак

Навігацыя