Дом Пераца
даходны дом | |
Дом Пераца | |
---|---|
![]() | |
53°53′36,40″ пн. ш. 27°32′31,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектычны кірунак |
Дата пабудовы | 1899 год |
Вядомыя жыхары | Нічыпар Лукіч Аксючыц |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом Пе́раца — колішні даходны дом у Мінску. Месціцца па адрасе вуліца Савецкая, 2. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы.Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Стары адрас — вуліца Захар'еўская, 4; у 1896—1912 гадах — 6—8. Не пазней чым з 1895 года ўласнік участка — фабрыкант Перац Хаім Мееравіч. Двухпавярховы мураваны дом пабудаваны у 1899 годзе з прыбудовай (калідорам) і склепам[2].
Фабрыка абутку «Орел» Пераца месцілася ў 3-павярховым мураваным доме (1910) па гэтым жа адрасе, які размяшчаўся ў двары дома № 2 па сённяшняй вуліцы Савецкай і дома № 3 па вуліцы Бабруйскай. У 1-павярховай адрыне з 1897 года месцілася мазаічная фабрыка Пераца, адрына месцілася ў тым жа двары[3].
У 1902—1912 гадах ў доме месцілася аптэка, хіміка-бактэрыялагічны кабінет і лабараторыя правізара Каварскага А. В. (у 1913—1917 — Шмуйловіча Г. Б.), у 1915—1917 гадах — кабінет лекара-практыканта гарадскога радзільнага прытулку Ландау Эмануіла Ісакавіча, у 1917 годзе — 713 зводны палявы шпіталь[4].
У 1920 годзе Перацы выехалі за мяжу. У 1921 годзе маёмасць нацыяналізаваная савецкімі ўладамі[2]. У 1925—1926 гадах у доме месціцца працоўны калектыў Дрэвавугалю, у 1927—1928 гадах — Беларускае аддзяленне Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР[4].
У 1928—1929 гадах у доме сярод іншых жыў беларускі дзяржаўны дзеяч Нічыпар Лукіч Аксючыц[5].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак з 2 бакавымі рызалітамі на дваровым фасадзе. Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Паверхі падзеленыя шырокім прафіляваным поясам. 1-ы паверх дэкараваны глыбокім рустам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, 2-і — пілястрамі па баках, вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі і сіметрычна размешчанымі балконамі. Уваходы з боку дваровага фасада. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. У архітэктуры праявіліся рысы эклектыкі.
- На фотаздымках
-
Пачатак вуліцы Захар'еўскай, Чыгуначная капліца. Праваруч за кадрам дом Пераца
-
Пачатак вуліцы Захар'еўскай, Чыгуначная капліца. Праваруч за кадрам дом Пераца
-
Чырвонаармейцы на фоне дома Пераца, 11 чэрвеня 1920 года (Савецка-польская вайна)
-
Вуліца Савецкая ў 1941 годзе. Дом Пераца першы справа
-
Дом Пераца (злева), чэрвень 1941 года
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь 2009, с. 654.
- ↑ а б Маракоў 2012, с. 69.
- ↑ Маракоў 2012, с. 73.
- ↑ а б Маракоў 2012, с. 72.
- ↑ Маракоў 2012, с. 71.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Леанід Маракоў. Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 гг. Кніга I.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1426-3.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Пераца