Дом Рапапорта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом Рапапорта
Belarus-Minsk-Hyertsen Street 6-1.jpg
53°54′18,68″ пн. ш. 27°33′29,27″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы ХІХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001

Дом Рапапорта — будынак у Мінску, які месціцца ў Верхнім Горадзе, па адрасе вул. Герцэна, 6 (гістарычная Малая Бернардзінская).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў першай палове ХІХ стагоддзя. Яго уладальніцай да канца ХІХ стагоддзя, як і суседняга дома № 4, была таксама мяшчанка Хана Эцінген. Ёй належалі «драўляны дом на мураваным сутарэнні разам з дзвюма афіцынамі». У 1901 годзе гэты дом таксама набыў аўстрыйскі падданы Ківа Рапапорт, а ў 1909 годзе яго выкупіў мешчанін Айзік Вігдорчык. Тады фасады жылога дома першай паловы ХІХ ст. былі аздобленыя разным драўляным дэкорам з элементамі стылю мадэрн. На першым паверсе будынка знаходзілася невялікая пякарня, а таксама лаўка, дзе прадавалі свежы хлеб[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Задні фасад
Дом Рапапорта

Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак на высокім бутавым цокалі пакрыты двухсхільным дахам. Сцены ашаляваны гарызантальна. Пад радам прамавугольных акон праходзіць пояс вертыкальнай шалёўкі, што надае фасадам дэкаратыўнасць. Дом — прыклад драўлянай жылой забудовы[2].

Зноскі

  1. Забудова квартала вуліцы Герцэна і Музычнага завулка. spadchina.by. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11 студзеня 2019.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]