Дом з мязузай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Дом з мязузай
Дом № 20/15
Дом № 20/15
53°54′18″ пн. ш. 27°32′52″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1896 год

Дом з мязузай (Мінск Гістарычны цэнтр)
Дом з мязузай
Дом з мязузай

Дом з мязузай — будынак у Ракаўскім прадмесці Мінска. Размешчаны на рагу вуліц Ракаўскай і Вызвалення № 20/15. Пабудаваны на рубяжы XIXXX стст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом з мязузай атрымаў сваю назву з-за таго, што пры ўваходзе ў будынак з правага боку заставаўся след ад мязузы[1], адмысловага футарала, у якім знаходзіўся згорнуты світак пергамента з двума фрагментамі Торы, напісанымі на іўрыце. Гэта сведчыць пра тое, што ў гэтым доме ў XIX — пачатку XX стагоддзя пражывала яўрэйская сям'я[1].

У 1913 годзе дом меў № 16 і належаў Цэйце Беньямінаўне Урэвіч[2].

У 2001 годзе падчас разбору печы пры рамонце дома, былі знойдзены дакументы — пратакол, загад і прысуд аб парушэнні правілаў канспірацыі, якія датаваліся 1926 годам. Яны належалі яўрэйскай арганізацыі «Гашамер-Гацаір» («Малады вартавы»), якая з 1923 года знаходзілася на нелегальным становішчы ў СССР. Знойдзеныя дакументы былі перададзены Музею гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі прадстаўнікамі Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтра ў Мінску[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праезд у доме

Уяўляе сабой двухпавярховы вуглавы Г-падобны ў плане неатынкаваны цагляны будынак. Накрыты вальмавым дахам, злучаны з суседнімі пабудовамі. Паверхі фасада, які выходзіць на вуліцу Ракаўскую, падзелены карнізным поясам. Лучковыя аконныя праёмы маюць дэкаратыўныя ліштвы на другім паверсе і аздоблены прамымі сандрыкамі на першым. У паўночна-заходняй частцы фасада — скразная лучковая арка, побач размешчаны ўваход. На другім паверсе невялікія балконы. Пад карнізам даху праходзіць пояс сухарыкаў. Уваходныя дзверы аздоблены фігурнымі філёнгамі, вітымі калонкамі па баках, якія завершаны стылізаванымі капітэлямі. Вуглавая частка будынка скошана, акцэнтавана балконам з чыгуннай агароджай і атыкавай сценкай. Фасад, які выходзіць на вул. Вызвалення, таксама падзелены карнізным поясам, дэкарыраваны паясамі сухарыкаў, ліштвамі, накладнымі цаглянымі падаконнымі ўстаўкамі, лапаткамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]