Дом Воліна (1900)
даходны дом | |
Дом Воліна | |
---|---|
| |
53°53′51″ пн. ш. 27°33′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неабарока[d] і эклектыка |
Дата заснавання | 1900 |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом Во́ліна — трохпавярховы будынак у Мінску, пабудаваны ў 1900 годзе з рысамі эклектыкі і неабарока як даходны дом, месціцца па вуліцы Валадарскага, 12 А. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Дом пабудаваны ў 1900 годзе, злучаны з суседнім двухпавярховым домам Воліна. Уласнікам быў Волін Самуіл Лазаравіч, яго жонка Воліна Блюма-Фейга, іх дачка і пяць сыноў. Стары адрас — вул. Захар'еўская № 41/12 на рагу з Серпухаўскай (цяпер Валадарскага), у 1910—1912 — дом № 43[1].
Частка пакояў здавалася пад жыллё[1]. У 1901—1903 гадах у доме месцілася «1-я гарадская раскладкавая па прамысловым падатку прысутнасць». З 1907 года — піўная Жыдовіча. З 1908 года — лаўка Назаравай, пральня Юзафовіч. З 1909 года — майстэрня шаўца Паўлоўскага. З 1910 года — булачная і пякарня Хмелявец. У 1915 годзе — упраўленне камітэта Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза. У 1912—1915 гадах — прыёмны кабінет лекара па нутраных і дзіцячых хваробах Палонскага Лейбы (Льва) Мордухавіча (Маркавіча). У 1916—1917 гадах тут месцяцца кабінет асобнаўпаўнаважанага камандавання Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза, кантрольны аддзел камітэта Усерасійскага земскага саюза, статыстычны аддзел Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым вайскоўцам, кабінет загадчыка аддзела атрадаў камандавання Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза, улікова-гаспадарчы аддзел Усерасійскага земскага саюза. У 1918 годзе тут месціцца бакалейная крама Дубаграева Акіма Сцяпанавіча, гадзіннікавая крама Ламперта В. К., крама Мендаля Іосіфа Абрамавіча, У 1918—1921 гадах — шавецкая майстэрня Цывеса Л. Г[2].
У 1920 годзе тут месціцца гарадское і павятовае бюро Наркамата юстыцыі БССР[2]. У 1921 годзе маёмасць нацыяналізаваная. У 1922 годзе тут месцяцца 4 лаўкі. У 1925—1926 гадах шавецкая майстэрня Вішнёва Герца Маісеевіча, сажная майстэрня Егера Андрэя Якаўлевіча, кравецкая майстэрня Райнеса, гадзіннікавая майстэрня Рубінштэйна С., дзіцячы сад, кнігарня, цырульня арцелі «Мастак»[2]. У 1925—1926 гадах уласнік — аддзел камунальнай гаспадаркі Менскага акруговага выканаўчага камітэта (арандатар з 1 студзеня 1925 года — жыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства № 10).
У 1928—1940 гадах будынак займаюць Беларуская аддзяленне Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, аддзел падпісных і перыядычных выданняў беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, Ваеннае выдавецтва беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, ваенна-кніжная крама беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР[2]. У 1934—1935 гадах тут месціцца крама «Ваенная кніга», пчалярская крама Наркамата земляробства БССР. У 1935—1936 гадах кантора і групкам «Менхарчгандля». У 1940 годзе — цырульня «Белкааппрамсвета»[3].
У наш час на першы паверсе месцяцца гандлёвыя памяшканні, на другім і трэцім — Цэнтральнае праўленне таварыства глухіх[4].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Г-падобны ў плане будынак са зрэзанай вуглавой часткай. Галоўны фасад дома быў арыентаваны на былую вуліцу Захар’еўскую (сучасны праспект Незалежнасці). Фасады аздобленыя канеліраванымі пілястрамі са складанымі капітэлямі на вышыні другога і трэцяга паверхаў. Больш высокі першы паверх, другі і трэці аддзеленыя тонкапрафіляванымі карнізамі. Прасценкі паміж арачнымі на другім паверсе і лучковымі на трэцім паверсе вокнамі дэкараваныя ляпным раслінным арнаментам. Пачатковая планіроўка і фасад першага паверха зменены[4].
Зноскі
- ↑ а б Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 165
- ↑ а б в г Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 169
- ↑ Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 170
- ↑ а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Леанід Маракоў. Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 гг. Кніга I.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-1426-3.
- С. Харэўскі, «Тапаграфія БНР», Наша Ніва, № 10, 2007
- Нарысы гісторыі Беларусі. Частка 2. Мн. 1995