Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР — адно з першых за ўсю гісторыю Акадэміі навук Беларусі аддзяленняў навук (нароўні з Аддзяленнем грамадскіх навук). Было ўтворана 31 мая 1936 года. Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук БССР. Акадэмікам-сакратаром быў Цэлясцін Лявонавіч Бурстын.

Склад па стане на 1936 год[1][правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная значнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дало пачатак усім аддзяленням навук прыродазнаўчага, тэхнічнага і сельскагаспадарчага профілю, і, адпаведна, развіццю акадэмічных даследаванняў у дадзеных кірунках.

Рэарганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1940 Аддзяленне матэматычных і прыродазнаўчых навук у выніку зацвярджэння пастановай СНК БССР ад 27 верасня 1940 № 1348[2] новага Статуту АН БССР было падзелена на Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР і Аддзяленне тэхнічных навук.

Зноскі

  1. Президиум Национальной академии наук Беларуси... С. 55
  2. Президиум Национальной академии наук Беларуси... С. 59

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 321 с.
  • Гусаков В.Г., Коваленя А.А. Президиум Национальной академии наук Беларуси: Историко-документальный очерк. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 246 с.