Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Melilac (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 42: Радок 42:
|заўвагі =
|заўвагі =
}}
}}
'''Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»''' (АІЭЯД «Сосны») — дзяржаўная навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў мінскім мікрараёне [[Сосны]]. З'яўляецца пераемнікам Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР.
'''Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»''' (АІЭЯД «Сосны») — дзяржаўная навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў мінскім мікрараёне [[Сосны (Мінск)|Сосны]]. З'яўляецца пераемнікам Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР.


== Напрамкі даследаванняў ==
== Напрамкі даследаванняў ==

Версія ад 16:02, 27 жніўня 2018

Інстытут «Сосны»
Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»
Абрэвіятура АІЭЯД «Сосны»
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Мінск, вул. Красіна, д. 99
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта даследаванні ў галіне ядзернай фізікі
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
В. а. кіраўніка Андрэй Кузьмін[1]
Вучоны сакратар Арцём Радкевіч[1]
Заснаванне
Дата заснавання 22 чэрвеня 1965
Колькасць супрацоўнікаў 396 (2012)
sosny.bas-net.by

Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» (АІЭЯД «Сосны») — дзяржаўная навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў мінскім мікрараёне Сосны. З'яўляецца пераемнікам Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР.

Напрамкі даследаванняў

  • Энергетыка (у тым ліку ядзерная)
  • Забеспячэнне бяспекі атамных электрастанцый, якія распрацоўваюцца і эксплуатуюцца
  • Энергапланаванне
  • Энергетычная бяспека
  • Энергазберажэнне
  • Выкарыстанне другасных энергарэсурсаў
  • Тэхналогія і стратэгія выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краіне, у тым ліку на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях.
  • Тэхналогіі мінімізацыі тэхнагеннай рызыкі.
  • Фізіка і хімія ўзаемадзеяння выпрамянення з рэчывам
  • Фізічныя, хімічныя, біялагічныя метады даследавання і тэхналогіі атрымання новых рэчываў і матэрыялаў з выкарыстаннем радыяцыйнага ўздзеяння.
  • Ядзерная фізіка і радыяцыйныя тэхналогіі.

Гісторыя

Інстытут быў створаны ў 1965 годзе як НДІ ядзернай энергетыкі АН БССР. Першым дырэктарам Інстытута быў акадэмік Андрэй Капітонавіч Красін, адзін са стваральнікаў першай у свеце АЭС у Обнінску. У 1962 годзе на навукова-даследчай пляцоўцы быў уведзены ў эксплуатацыю ядзерны рэактар ІРТ-2000. Аб'ект лічыўся стратэгічным, таму яго ахову забяспечваў КДБ. Недалёка ад інстытута размясціліся ваенныя часці Пагранічных войскаў. Ад 2001 да 2004 генеральным дырэктарам аб'яднанага інстытута быў Аляксандр Міхалевіч[2]. У 2002 годзе Інстытут праблем энергетыкі НАН Беларусі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем, Інстытут радыеэкалагічных праблем і прадпрыемства «ИТЦ-Сосны» увайшлі ў склад Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў[3].

Распрацоўкі

«Памір»

Адным з галоўных праектаў была распрацоўка мабільнай АЭС на колавым шасі. Рэактарная ўстаноўка атрымала назву «Памір». Галоўным канструктарам праекта быў Васіль Несцярэнка[4]. Усяго было сабрана два камплекты мабільнай АЭС, адзін з якіх паспеў цалкам прайсці выпрабаванні.

Рэактарны і турбагенератарны блокі былі размешчаны на шасі двух цягачоў МАЗ-537. Пульт кіравання і памяшканні для персаналу былі размешчаны яшчэ на двух аўтамабілях. Усяго станцыю абслугоўвала 28 чалавек. Устаноўка была разлічана на перавозку чыгуначным, марскім і авіяцыйным транспартам — самым цяжкім кампанентам быў рэактарны аўтамабіль, які важыў 60 тон.

Пасля Чарнобыльскай аварыі распрацоўкі перапыніліся, а абодва камплекты «Паміра», якія існавалі на той момант, былі знішчаны. Адзіная дэталь, якая захавалася адгэтуль, — металічная канструкцыя актыўнай зоны рэактара, усталяваная на тэрыторыі інстытута ў выглядзе часткі манумента «Паміра».

У выніку Інстытут зараз мае некаторыя запасы ўзбагачанага ўрану, які выкарыстоўваецца ў навуковых мэтах.

Сучасныя распрацоўкі

На гэты момант сярод праектаў Інстытута варта адзначыць даследаванні па пераўтварэнні доўгажывучых радыеактыўных ядзер у стабільныя з дапамогай нейтронаў. Навукоўцы спрабуюць дабіцца таго, каб радыеактыўныя элементы, напрыклад, элементы адпрацаванага паліва атамных станцый, якія застаюцца небяспечнымі на працягу некалькіх соцень або тысяч гадоў, перапрацоўваць у элементы, якія распадаюцца на працягу гадзін або нават секунд.

Для гэтага ў Інстытуце быў збудаваны «падкрытычны» рэактар малой магутнасці. Гэта значыць, што ў ім маса радыёактыўнага матэрыялу менш крытычнай масы, пры якой ідзе актыўнае выдзяленне энергіі.

Пры гэтым рэактар загружаны ўранам-235 агульнай масай 70 кг.

Лабараторыя мае статус міжнароднай, і ў праекце прымаюць удзел навукоўцы з іншых краін.

Зноскі

  1. а б Контакты — ГНУ «ОИЭЯИ-Сосны» НАН Беларуси (руск.)
  2. Лаборатория Энергобезопасность. Сайт института энергетики (руск.)
  3. Хроника Минска: 60 лет после Победы. Вечерний Минск (руск.)
  4. НЕСЦЯРЭНКА Васіль Барысавіч Памяці вучонага — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Спасылкі