Вяйсіеяй
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Вяйсіеяй (літ.: Veisiejai, традыцыйная беларуская назва — Вяйсея) — горад у Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Утварае гарадскую сянюнію, таксама з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вяйсіеяйскай сянюніі. Насельніцтва 1546 чалавека (2010 год).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Тапонім Вяйсея[2] (Вяйсеі[3], Вяйсей[4]) утварыўся ад назвы возера, якое знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўcпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.
У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзенне кірмашоў. Першая царква была пабудавана ў 1526 годзе слуцкім князем Юрыем. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданне князёў Масальскіх; у касцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзаф Масальскі.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 63 будынкі.
У 1885—1887 гадах у Вяйсеі працаваў афтальмолагам стваральнік эсперанта Людвік Заменгоф.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вяйсея апынулася ў складзе Літвы. З 1940 па 1991 год у складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
З 1950 па 1959 год быў раённым цэнтрам Каўнаскай вобласці. Затым уваходзіў у Лаздзіяйскі раён Літоўскай ССР. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.
З 1991 года ў складзе Літвы. У 1990-я гады ўлады Літвы залучылі Вяйсіеяй у афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія. З 1995 года з’яўляецца цэнтрам аднайменнай сянюніі. У 2000 годзе атрымаў герб і сцяг.
-
Касцёл на Рынку, 1928 г.
-
Палац Агінскіх, 1922 г.
-
Касцёл і палац, 1922 г.
-
Дом Заменгофа, каля 1890 г.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 737 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2005 год — 1673 чал.; 2018 год — 1217 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Юрыя (1817)
- Могілкі іўдзейскія
- Сінагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагоддзі)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Палац Агінскіх (XVIII ст.)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл Святога Юрыя
-
Касцёл, званіца
-
Бібліятэка і музей
-
Парк
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхал Халецкі (1679—1715) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
- ↑ Насевіч В. Гарадзенскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 505. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Вяйсей на сайце Radzima.org
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 303.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяйсіеяй
- Вяйсей на сайце Radzima.org