Перайсці да зместу

Клімавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Клімавічы
Дом купца Мяшчэрскага
Дом купца Мяшчэрскага
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
174 м[1]
Насельніцтва
  • 15 020 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
02244
Паштовы індэкс
213633
Аўтамабільны код
6
СААТА
7228501000
Клімавічы на карце Беларусі ±
Клімавічы (Беларусь)
Клімавічы
Клімавічы (Магілёўская вобласць)
Клімавічы

Клі́мавічы[3] (афіц. транс.: Klimavičy) — горад у Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна. За 124 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі ОршаУнеча. Звязаны аўтадарогамі з Крычавам, Касцюковічамі, Хоцімскам. Насельніцтва 16 346 чал. (2017)[4].

Упершыню згадваецца ў XIV ст. ў адным з дакументаў, звязаных з родам дваран Асмалоўскіх. З пачатку XVII ст. паселішча ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1626 г. тут заснаваны манастыр дамініканцаў. З 1720 г. належаў Бялецкім, з 1758 г. — Галынскім. З 1772 г., у выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі.

З 1777 г. горад, цэнтр павета у 1781 г. атрымаў герб. У 1804 г. ў Клімавічах знойдзены самы буйны на тэрыторыі Беларусі скарб антычных манет. У 1850-я гады ў горадзе дзейнічала 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных устаноў, бібліятэка, бальніца, аптэка. У 1883 г. пачалі дзейнічаць тытунёвае, у 1897 г. спіртаачышчальнае прадпрыемствы. На тракце Орша-Клімавічы-Касцюковічы была паштовая станцыя. У 1883 г. адкрыта бальніца і аптэка. У 1904 г. ў горадзе было 718 дамоў (18 вуліц, 6 завулкаў, 2 плошчы), 21 дробнае прадпрыемства, бальніца, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 тракціраў і чайных, 9 заезных дамоў, жаночая і мужчынская гімназіі, 4 вучылішчы. У пачатку XX ст. ў горадзе пачалі працаваць электрастанцыя, кінатэатр, пошта, гасцініца, аптэка, народны дом.

У лістападзе 1917 г. у горадзе ўстаноўлена савецкая ўлада. З ліпеня 1924 да 1927 гг. цэнтр Калінінскай акругі. У 19251926 гг. выдавалася акруговая газета «Наш працаўнік». З 1927 г. цэнтр раёна. У 19291930 гг. праз Клімавічы пракладзеная чыгунка. 5 мая 1932 г. створаны ветэрынарны тэхнікум. З 10 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 гг. горад акупіраваны нямецкімі войскамі, якія загубілі каля 800 чал. Падчас акупацыі дзейнічала Клімавіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле.

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Дружба».

Культура і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Клімавіцкі краязнаўчы музей. Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. З 2001 у горадзе праводзіцца Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. а б в Беларусь 1995.
  6. Перепись населения Республики Беларусь 2009
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).