Асіповіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:03, 11 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, катэгорыі)
Асіповіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Асіповічы
Дата ўтварэння 6 студзеня 1965
Кіраўнік Канстанцін Аляксандравіч Жыгуцкі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 51,95 %, руская 46,04 %
Размаўляюць дома: беларуская 20,39 %, руская 76,04 %[2]
Насельніцтва (2009)
52 447 чал.[2] (1-е месца)
Шчыльнасць 26,83 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 87,07 %,
рускія — 9,58 %,
украінцы — 2,12 %,
іншыя — 1,23 %[2]
Плошча 1 947,21[3]
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 207 м
 136 м
Асіповіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт (бел.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асіповіцкі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Асіповічы. Раён падзелены на 10 сельскіх саветаў.

Геаграфія

Асіповіцкі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь (у суседнім Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр краіны), на захадзе Магілёўскай вобласці. На поўначы і захадзе ён мяжуе з Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім і Старадарожскім раёнамі Мінскай вобласці, на паўднёвым захадзе і поўдні з Бабруйскім і Глускім, на ўсходзе — з Клічаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці. Асіповіцкі раён займае плошчу 1,95 тыс. км². Раён з’яўляецца часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны з абсалютнай вышынёй 150 м над узроўнем мора. Працякаюць рэкі Свіслач, Ботча, Ваўчанка. Іншыя рэкі: Грава, Капчанка, Красная, Млынка. Балота Ясень.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. На тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічаў 210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна.

Вёскі Асіповіцкага раёна, знішчаныя нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны

  • Базок (496 жыхароў, 103 двара)
  • Вялікая Гарожа (219 жыхароў, 118 двароў)
  • Брыцалавічы (702 жыхара, 144 двара)
  • Буда (42 жыхара, 18 двароў)
  • Вярбілава (45 жыхароў, 13 двароў)
  • Лочын (436 жыхароў, 77 двароў)
  • Асавок (141 жыхар)
  • Пагарэлае (127 жыхароў, 136 двароў)
  • Палядкі (79 жыхароў, 41 двор)

Насельніцтва

Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2008 года складала 51600 чалавек, у тым ліку горада Асіповічы 33600 чалавек.

У раёне размешчаны 154 сельскіх населеных пункта. На тэрыторыі маюцца таксама 2 рабочых пасёлка — (Ялізава і Татарка), і горад Асіповічы.

Гаспадарка

У 6 км ад г. Асіповічы, ніжэй Асіповіцкага вадасховішча, размяшчаецца рыбгас «Свіслач», які пастаўляе жывую рыбу па ўсёй Магілёўскай вобласці.

На скідзе вадасховішча працуе малая Асіповіцкая ГЭС, найбуйнейшая ГЭС у краіне, што выпрацоўваецца каля 10 млн кВт·г у год.

Праз раён праходзяць чыгункі Мінск-Бабруйск (з адгалінаваннем на Градзянку) і Магілёў-Баранавічы, а таксама аўтатраса Мінск — Гомель.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі