Навуковы цэнтр праблем механікі машын НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навуковы цэнтр праблем механікі машын НАН Беларусі
(ІММ НАНБ)
Міжнародная назва Institute of Machine Mechanics, NASB
Заснаваны 1993
Размяшчэнне Беларусь Мінск
Юрыдычны адрас г. Мінск, вул. Акадэмічная, 12

Навуковы цэнтр праблем механікі машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (у 2001—2002 — Інстытут механікі машын НАН Беларусі) — былая акадэмічная навуковая арганізацыя ў галіне машыназнаўства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр быў утвораны ў 1993 годзе[1]. У 2001 годзе быў пераўтвораны ў Інстытут механікі машын, а ў 2002 годзе быў аб’яднаны разам з Інстытутам надзейнасці машын у Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі.

Навуковыя кірункі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся:

  • Тэорыя праектавання, тэхналогіі і выпрабаванні мабільных машын
  • Дынаміка і кінематыка рухомых машынных сістэм і канструкцый
  • Навуковыя асновы стварэння кантрольных і інфармацыйна-дыягнастычных электронных сістэм мабільных машын

Структура на 2001 год[правіць | правіць зыходнік]

Лабараторыі[правіць | правіць зыходнік]

  • аўтаматызацыі выпрабаванняў мабільных машын
  • камп’ютарнага эксперыменту
  • дынамікі і трываласці трактароў і іх сістэм
  • эксперыментальных метадаў даследавання і атэстацыі мабільных машын
  • інтэграваных сістэм кантролю
  • механікі і комплекснага канструявання машын
  • праблем распрацоўкі мабільных машын
  • трыбафатыкі
  • бортавых мехатронных сістэм

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]