Перайсці да зместу

Бялынічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бялынічы
Цэнтральная вуліца горада
Цэнтральная вуліца горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1577
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Белагародак
Горад з
Вышыня цэнтра
182 м[1]
Насельніцтва
  • 9 670 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовы індэкс
213055
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204501000
Бялынічы на карце Беларусі ±
Бялынічы (Беларусь)
Бялынічы
Бялынічы (Магілёўская вобласць)
Бялынічы

Бялы́нічы[3] (трансліт.: Bialyničy) — горад (з 2017[4]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Бялыніцкага раёна. Стаіць на рацэ Друць. За 36 км ад Магілёва, паблізу аўтамабільнай дарогі Мінск — Магілёў. За 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка знаходзяцца балота Няропля і тарфяное радовішча Цітаўка. Насельніцтва 10 035 чал. (2017)[5].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Лаў Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагацейшых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтва да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай (абраз знік падчас Вялікай Айчыннай вайны з Магілёўскага краязнаўчага музея). У 1877—1918 гадах у будынках манастыра кармелітаў размяшчаўся праваслаўны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы.

У XVII—XVIII стст. у мястэчку дзейнічала друкарня[6].

У складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]
Малюнак Н. Орды

З 1772 года ў Магілёўскім павеце Расійскай імперыі. На 1773 год у мястэчку дзейнічалі тры ўніяцкія царквы (Нараджэння Маці Божай, Святога Іллі і Святога Мікалая) і каталіцкі касцёл Успення Маці Божай[7]. Пасля 1861 года — цэнтр воласці Магілёўскага павета.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бялынічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1943 года дзейнічала група падпольшчыкаў, якая ў верасні 1943 года разграміла нямецкі гарнізон[8].

З 1924 года — цэнтр раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. 26 чэрвеня 1972 года ў склад Бялынічаў уключана вёска Новы Шлях[9], 23 снежня 2009 года — вёска Міхайлоў[10]. З 2017 года — горад[4].

У 2020 годзе Бялынічы прымаюць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды адноўлены аб’екты інфраструктуры, перабудаваны музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выдадзены адмысловы святочны паштовы канверт[11].

  • 1785 год — 831 чал.[12]
  • 1897 год — 2215 чал.[12]
  • 1968 год — 7,3 тыс. чал.[13]
  • 1977 год — 6,6 тыс. чал.[12]
  • 1995 год — 10,7 тыс. чал.[12]
  • 2005 год — 9,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 10 688 чал. (перапіс)
  • 2016 год — 10 220 чал.[14]
  • 2017 год — 10 035 чал.[5]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Працуюць Мастацкі музей імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы, дзіцячая школа мастацтваў, цэнтралізаваная бібліятэчная сетка, цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна [15].

Царква ў гонар абраза Божай Маці "Бялыніцкі

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Атлас «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь», 4 клас, Тарасаў С. В. і інш., Мн., Белкартаграфія, 2014, ISBN 978-985-508-367-3 — Вучэбны дапаможнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, с.11
  7. LVIA, f. 1177 ap. 1 b. 4373
  8. Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.
  9. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  10. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  11. Минсвязи выпустит конверт с оригинальной маркой "День белорусской письменности в Белыничах" (руск.). Зара над Друццю -- zara.by (19 жніўня 2020). Праверана 3 сакавіка 2024.
  12. а б в г БелЭн 1996.
  13. ВСЭ 1970.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Культурныя ўстановы раёна на сайце Бялыніцкага райвыканкама.
  16. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).