Жыткавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Жыткавічы
Жыткавічы. Помнік.jpg
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
16 019 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовы індэкс
247960, 247951-247953
Аўтамабільны код
3
Жыткавічы на карце Беларусі ±
Жыткавічы (Беларусь)
Жыткавічы
Жыткавічы (Гомельская вобласць)
Жыткавічы

Жы́ткавічы[2] (афіц. транс.: Žytkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жыткавіцкага раёна. За 238 км на захад ад Гомеля; чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Лунінец. Аўтамабільныя дарогі злучаюць Жыткавічы з Брэстам і Калінкавічамі. Насельніцтва 16 019 чал. (2017)[1].

Герб[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі срэбны хвалісты пас, над пасам герб «Сястрынец» срэбнага колеру. Хвалісты срэбны пас сімвалізуе р. Гніліцу. Герб Сястрынец – памяць аб Кучуках–Сестрынцэвічах, першых вядомых уладальніках паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў Метрыцы пад 1500 як маёнтак Жыдкавічы у ВКЛ, вёска Слуцкага княства, першыя вядомыя ўладальнікі Кучукі–Сестрынцэвічы гербу «Сястрынец» (польск.: Siestrzeniec). З 1793 у складзе Расійскай імперыі (звалася таксама Убярэжжэ), цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губерніі. Насельніцтва ў асноўным займалася сельскай гаспадаркай і бортніцтвам. З пракладкай Палескіх чыгунак і адкрыццём у 1886 чыгуначнай станцыі на месцы вёсак Зарэчча і Бярэжжа пачаў фармавацца рабочы пасёлак Жыткавічы. Пачала развівацца прамысловасць, прадстаўленая ў асноўным прадпрыемствамі па перапрацоўцы драўніны і прадукцыі сельскай гаспадаркі. З 1924 цэнтр раёна, з 27.9.1938 гарадскі пасёлак. З 1954 у складзе Гомельскай вобл. З 1971 горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Метэастанцыя. Гасцініца «Палессе».

Мікрараёны[правіць | правіць зыходнік]

Жыткавічы падзяляюцца на 5 мікрараёнаў:

  • Азёрны – паўднёвая частка горада, самы новы мікрараён
  • БМУ – заходняя частка горада
  • Зубраня – цэнтральная частка горада
  • Сельгастэхніка – паўднёва-заходняя частка горада
  • Усходні – паўночная частка горада

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Дучыц Людміла. Каменныя крыжы // З глыбі вякоў. Наш край 2. Мн., 1997. C. 31-46.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]