Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]]''' - адно са старэйшых структурных элементаў Акадэміі, якія бесперапынна існуюць дагэтуль. Было ўтворана 31 [[травень|траўня]] [[1936]] года як '''Аддзяленне грамадскіх навук''' ў ліку першых за ўсю гісторыю Акадэміі аддзяленняў (нароўні з [[Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі|Аддзяленнем матэматычных і прыродазнаўчых навук]]). Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук [[БССР]].
'''Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]]''' - адно са старэйшых структурных элементаў Акадэміі, якія бесперапынна існуюць дагэтуль. Было ўтворана 31 [[травень|траўня]] [[1936]] года як '''Аддзяленне грамадскіх навук''' АН БССР у ліку першых за ўсю гісторыю Акадэміі аддзяленняў (нароўні з [[Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі|Аддзяленнем матэматычных і прыродазнаўчых навук]]). Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук [[БССР]].


=Гісторыя=
=Гісторыя=
==Аддзяленне грамадскіх навук АН БССР (1936-1991)==
Пры стварэнні ў склад Аддзялення ўвайшлі:
Пры стварэнні ў склад Аддзялення ўвайшлі:
* [[Інстытут нацыянальных меншасцяў АН БССР|Інстытут нацыянальных меншасцяў]]
* [[Інстытут нацыянальных меншасцей АН БССР|Інстытут нацыянальных меншасцей]]
* [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытут гісторыі]]
* [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытут гісторыі]]
* [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы]]
* [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы]]
Радок 9: Радок 10:
* [[Інстытут эканомікі НАН Беларусі|Інстытут эканомікі]]
* [[Інстытут эканомікі НАН Беларусі|Інстытут эканомікі]]


Сталінскія рэпрэсіі другой паловы [[1930-я|1930-х]] гг. не маглі не закрануць і Акадэмію. Датычна Аддзялення грамадскіх навук гэта вылілася ў расфарміраванне ў траўні 1937 г. Інстытута нацыянальных меншасцей, а паводле рашэння Бюро ЦК [[КПБ|КП(б)Б]] ад [[5 студзеня|05.01.]][[1938]] г. - Інстытута эканомікі і Інстытута філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. Аднак ужо ў [[1939]] г. была ўтворана група эканомікі АН БССР, а ў [[1940]] на яе базе створаны Навукова-даследчы інстытут эканомікі АН БССР.
=Сучаснасць=
Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаваняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з'яўляюцца: тэарэтыка-метадалагічныя асновы станаўлення ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі, забяспечваючай яе ўстойлівае развіццё ва ўзаемадзеянні з сусветнай эканамічнай сістэмай; філасофска-светапоглядныя перадумовы і логіка-метадалагічныя падставы грамадскага прагрэсу і сыцыяльнай устойлівасці, развіцця асобы, культуры і адукацыі, фарміравання ідэалогіі беларускага грамадства.


Неўзабаве пасля [[Аперацыя Баграціён|вызвалення Беларусі]] ў [[1944]] была адноўлена праца [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы]]. У [[1945]] зноў набыў статус паўнавартаснага інстытута Акадэміі навук Інстытут эканомікі, а [[1 ліпеня]] [[1947]] быў адноўлены Інстытут філасофіі і права.
У склад Аддзялення ўваходзяць 5 дзяржаўных навуковых устаноў: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; інстытуты філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі. Па стане на 1 студзеня [[2013]] г. у Аддзяленні 9 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў. Па стане на 1 студзеня 2009 года ў замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 540 чалавек, у тым ліку 432 даследчыкі, 65 дактароў і 181 кандыдат навук.
У [[1952]] годзе са складу [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы]] быў вылучаны асобны [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута мовазнаўства АН БССР]], а ў [[1957]] на базе аддзелаў мастатцвазнаўства [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытута літаратуры і мастацтва]] і аддзелаў этнаграфіі і фальклору [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] быў створаны [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]] (апошні пазней на некалькі год быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству культуры БССР, а потым зноў вернуты ў склад Акадэміі).
У [[1958]] сектар дзяржавы і права аддзяліўся ад Інстыута філасофіі і права, быў пераўтвораны ў Аддзел прававых навук і перададзены ў склад [[БДУ|БДУ імя У. І. Леніна]], а інстытут перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У [[1965]] годзе ў выніку адваротнага ўключэння Аддзела прававых навук інстытут зноў стаў называцца Інстытутам філасофіі і права. У [[1989]] годзе на аснове часткі аддзелаў, якія займаліся сацыялагічнай праблематыкай, створаны Рэспубліканскі цэнтр сацыялагічных даследаванняў, а ў [[1990]] годзе - самастойны [[Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі|Інстытут сацыялогіі]].
У [[1991]] годзе ў складзе Аддзялення быў утвораны Нацыянальна навукова-асветны цэнтр імя [[Францыск Скарына|Ф. Скарыны]], які ўзначаліў [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс]]. Пазней Цэнтр набыў статус самастойнай арганізацыі і выйшаў са складу Акадэміі.


==Аддзяленне гуманітарных навук АН Беларусі (1992-1997)==
=Спасылкі=
Па стане на 1 чэрвеня 1992 г. Аддзяленне налічвала 8 акадэмікаў і 27 членаў-карэспандэнтаў.
У названы перыяд у склад Аддзялення была ўключана [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі|Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа]].

Цяжкае фінансавае становішча вымусіла Прэзідыўм Акадэміі аддаць адзін з двух карпусоў Аддзялення (а іменна корпус па вул. Акадэмічная, дом 25, дзе раней месціліся [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытут мовазнаўства АН БССР]], [[Інстытут філасофіі НАН Беларусі|Інстытут філасофіі і права АН БССР]] і Аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках) пад факультэт міжнародных адносін [[БДУ]]. Па стане на [[2013]] год у азначаным корпусе месціцца факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ і праводзяцца заняткі Інстытута бізнэсу і менэджменту тэхналогій БДУ.

==Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (з 1997)==
У 1999 быў расфарміраваны Аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках, а на базе прававых аддзелаў [[Інстытут філасофіі НАН Беларусі|Інстытута філасофіі і права]] быў утвораны [[Інстытут дзяржавы і права НАН Беларусі]]. У [[2008]] г. Інстытут мовазнаўства Імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы былі аб'яднаны ў [[Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ|Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы]], а Інстытут дзяржавы і права быў расфарміраваны і ўвайшоў у склад Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў на правах Інстытута прававых даследаванняў.
У [[2012]] годзе ў выніку аб'яднання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы быў створаны [[Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры]], а названыя інстытуты ўвайшлі ў яго склад на правах філіялаў.

На [[1 студзеня]] [[2009]] года ў замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 540 чалавек, у тым ліку 432 даследчыкі, 65 дактароў і 181 кандыдат навук. Па стане на 1 студзеня [[2013]] г. у склад Аддзялення ўваходзяць 5 дзяржаўных навуковых устаноў: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; інстытуты філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі, а таксама знаходзяцца 9 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў.

=Напрамкі даследаванняў=
Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаваняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з'яўляюцца:
* тэарэтыка-метадалагічныя асновы станаўлення ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі, якая забяспечвае яе ўстойлівае развіццё ва ўзаемадзеянні з сусветнай эканамічнай сістэмай;
* філасофска-светапоглядныя перадумовы і логіка-метадалагічныя падставы грамадскага прагрэсу і сацыяльнай устойлівасці, развіцця асобы, культуры і адукацыі, фарміравання ідэалогіі беларускага грамадства.
Арганізацыі Аддзялення ў 2011-2015 гг. удзельнічаюць ў выкананні Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Гуманітарныя навукі ў якасці фактараў развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі" (ДПНД "Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава").

=Крыніцы=
* Академия наук Белорусской ССР: Справочник. - Мн.: Наука и техника, 1979.
* Академия наук Белорусской ССР: Справочник. - Мн.: Наука и техника, 1985.
* Академия наук Белорусской ССР: Телефонный справочник. - Мн.: Наука и техника, 1988.
* Акадэмія навук Беларусі: Даведнік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1992.
* Справаздача аб навуковай дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1992 годзе. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993.
* Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: Кароткі адрасна-тэлефонны даведнік. - Мн.: Кіраўніцтва справамі НАН Беларусі, 1998.
* [http://web.archive.org/web/19980131194750/http://www.ac.by/organizations/departments/index.html The Department of Humanitarian Sciences and Arts (1998)]
* [http://hist.bsu.by/images/stories/files/nauka/izdania/tif/4/Zaharkevich.pdf Захаркевіч С.А. Этнічныя меншасці Беларусі: вопыт сацыяльнай трансфармацыі ў ХІХ - пачатку ХХ ст. // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 4. - Мн.: БДУ, 2009. - С.242-249]
* [http://web.archive.org/web/20110818113800/http://iml.basnet.by/be/historyja-instytuta Гісторыя інстытута | Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2011)]
* [http://nasb.gov.by/bel/organizations/departments/ogum.php Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2013)]
* [http://economics.basnet.by/index/12 Институт экономики НАН Беларуси. Историческая справка]
* [http://philosophy.by/ru/research.htm Институт философии НАН Беларуси. Краткая история и основные направления деятельности]
* [http://center.gov.by/departamets.html Национальный центр законодательства и правовых исследований Республики Беларусь1. Руководство и структурные подразделения]
* [http://asio.basnet.by/programs/details.php?ELEMENT_ID=148 Автоматизированная система информационного обеспечения управленческой деятельности НАН Беларуси (2013)]
{{Інстытуты НАНБ}}
{{Інстытуты НАНБ}}
{{пачатак артыкулу}}

Версія ад 23:20, 31 мая 2013

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі - адно са старэйшых структурных элементаў Акадэміі, якія бесперапынна існуюць дагэтуль. Было ўтворана 31 траўня 1936 года як Аддзяленне грамадскіх навук АН БССР у ліку першых за ўсю гісторыю Акадэміі аддзяленняў (нароўні з Аддзяленнем матэматычных і прыродазнаўчых навук). Стварэнне аддзяленняў было праведзена ў рамках ператварэння Беларускай акадэміі навук у Акадэмію навук БССР.

Гісторыя

Аддзяленне грамадскіх навук АН БССР (1936-1991)

Пры стварэнні ў склад Аддзялення ўвайшлі:

Сталінскія рэпрэсіі другой паловы 1930-х гг. не маглі не закрануць і Акадэмію. Датычна Аддзялення грамадскіх навук гэта вылілася ў расфарміраванне ў траўні 1937 г. Інстытута нацыянальных меншасцей, а паводле рашэння Бюро ЦК КП(б)Б ад 05.01.1938 г. - Інстытута эканомікі і Інстытута філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. Аднак ужо ў 1939 г. была ўтворана група эканомікі АН БССР, а ў 1940 на яе базе створаны Навукова-даследчы інстытут эканомікі АН БССР.

Неўзабаве пасля вызвалення Беларусі ў 1944 была адноўлена праца Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы. У 1945 зноў набыў статус паўнавартаснага інстытута Акадэміі навук Інстытут эканомікі, а 1 ліпеня 1947 быў адноўлены Інстытут філасофіі і права. У 1952 годзе са складу Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы быў вылучаны асобны Інстытута мовазнаўства АН БССР, а ў 1957 на базе аддзелаў мастатцвазнаўства Інстытута літаратуры і мастацтва і аддзелаў этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі быў створаны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (апошні пазней на некалькі год быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству культуры БССР, а потым зноў вернуты ў склад Акадэміі). У 1958 сектар дзяржавы і права аддзяліўся ад Інстыута філасофіі і права, быў пераўтвораны ў Аддзел прававых навук і перададзены ў склад БДУ імя У. І. Леніна, а інстытут перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 годзе ў выніку адваротнага ўключэння Аддзела прававых навук інстытут зноў стаў называцца Інстытутам філасофіі і права. У 1989 годзе на аснове часткі аддзелаў, якія займаліся сацыялагічнай праблематыкай, створаны Рэспубліканскі цэнтр сацыялагічных даследаванняў, а ў 1990 годзе - самастойны Інстытут сацыялогіі. У 1991 годзе ў складзе Аддзялення быў утвораны Нацыянальна навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, які ўзначаліў Адам Іосіфавіч Мальдзіс. Пазней Цэнтр набыў статус самастойнай арганізацыі і выйшаў са складу Акадэміі.

Аддзяленне гуманітарных навук АН Беларусі (1992-1997)

Па стане на 1 чэрвеня 1992 г. Аддзяленне налічвала 8 акадэмікаў і 27 членаў-карэспандэнтаў. У названы перыяд у склад Аддзялення была ўключана Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа.

Цяжкае фінансавае становішча вымусіла Прэзідыўм Акадэміі аддаць адзін з двух карпусоў Аддзялення (а іменна корпус па вул. Акадэмічная, дом 25, дзе раней месціліся Інстытут мовазнаўства АН БССР, Інстытут філасофіі і права АН БССР і Аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках) пад факультэт міжнародных адносін БДУ. Па стане на 2013 год у азначаным корпусе месціцца факультэт даўніверсітэцкай адукацыі БДУ і праводзяцца заняткі Інстытута бізнэсу і менэджменту тэхналогій БДУ.

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (з 1997)

У 1999 быў расфарміраваны Аддзел навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках, а на базе прававых аддзелаў Інстытута філасофіі і права быў утвораны Інстытут дзяржавы і права НАН Беларусі. У 2008 г. Інстытут мовазнаўства Імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы былі аб'яднаны ў Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, а Інстытут дзяржавы і права быў расфарміраваны і ўвайшоў у склад Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў на правах Інстытута прававых даследаванняў. У 2012 годзе ў выніку аб'яднання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы быў створаны Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, а названыя інстытуты ўвайшлі ў яго склад на правах філіялаў.

На 1 студзеня 2009 года ў замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 540 чалавек, у тым ліку 432 даследчыкі, 65 дактароў і 181 кандыдат навук. Па стане на 1 студзеня 2013 г. у склад Аддзялення ўваходзяць 5 дзяржаўных навуковых устаноў: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; інстытуты філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі, а таксама знаходзяцца 9 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў.

Напрамкі даследаванняў

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаваняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з'яўляюцца:

  • тэарэтыка-метадалагічныя асновы станаўлення ў Рэспубліцы Беларусь інавацыйнай сацыяльна-арыентаванай эканомікі, якая забяспечвае яе ўстойлівае развіццё ва ўзаемадзеянні з сусветнай эканамічнай сістэмай;
  • філасофска-светапоглядныя перадумовы і логіка-метадалагічныя падставы грамадскага прагрэсу і сацыяльнай устойлівасці, развіцця асобы, культуры і адукацыі, фарміравання ідэалогіі беларускага грамадства.

Арганізацыі Аддзялення ў 2011-2015 гг. удзельнічаюць ў выкананні Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Гуманітарныя навукі ў якасці фактараў развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі" (ДПНД "Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава").

Крыніцы