Беларускі нацыянальны касцюм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Абутак: стылявыя змены
Радок 36: Радок 36:
=== Абутак ===
=== Абутак ===


Мужчыны насілі лапці ў якасці штодзённага абутку, скураныя пасталы, па святах апраналі боты. Найбяднейшыя пласты сялянства часам насілі лапці круглы год, уцяпліўшы іх шляхам падкладывання саломы ўнутр, і абматваючы ногі палатнянымі анучамі.
Мужчыны насілі лапці ў якасці штодзённага абутку, скураныя пасталы, на святы абувалі боты. Найбяднейшыя пласты сялянства часам насілі лапці круглы год, уцяпліўшы іх шляхам падкладывання саломы ўнутр, і абматваючы ногі палатнянымі анучамі.


Пасталы вырабляліся з кавалка скуры, бакі якога адхонна выгіналіся і сцягваліся уверсе лыкам, аборкай або раменьчыкам<ref name="Трад"/>.
Пасталы вырабляліся з кавалка скуры, бакі якога адхонна выгіналіся і сцягваліся уверсе лыкам, аборкай або раменьчыкам<ref name="Трад"/>.

Версія ад 16:46, 21 сакавіка 2014

Беларускія нацыянальныя ўборы, паштовая марка (1961)

Беларускі нацыянальны касцюм — комплекс адзення, абутку і аксэсуараў, які склаўся на працягу стагоддзяў і выкарыстоўваўся беларусамі ў штодзённым і святочным ўжытку.

Беларускі касцюм, маючы агульныя карані з украінскім і рускім нацыянальнымі касцюмамі, хоць і фарміраваўся на аснове ўзаемаўплыву літоўскай, польскай, рускай і ўкраінскай традыцый, тым не менш адрозніваецца самабытнасцю і з'яўляецца самастойным з'явай[1][2]. Акрамя гэтага, ён убіраў у сябе тэндэнцыі інтэрнацыянальнага гарадскога касцюма і такім чынам ўпісваўся ў агульнаеўрапейскі кантэкст[1].

Пры вырабе касцюма выкарыстоўваліся такія віды дэкаратыўна-прыкладнога творчасці, як ткацтва, пляценне, ювелірнае мастацтва, апрацоўка скуры і іншыя[3].

Гісторыя касцюма

Ян Лявіцкі  (руск.). Сяляне з ваколіц Гродна

Вытокі беларускага адзення знаходзяцца ў культуры Кіеўскай Русі. Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вымагалі закрытага, цёплага адзення[4]. Фарміраванне ўласна беларускага традыцыйнага касцюма і яго асаблівасцяў пачалося ў часы Сярэднявечча. Да канца XIX — пачатку XX стагоддзяў яго аблічча выстаялася, склаліся ярка-выяўленыя этнічныя асаблівасці[5]. Адна з найважнейшых характарыстык беларускага касцюма — незвычайная ўстойлівасць традыцыі. Убіраючы ў сябе разнастайныя павевы на працягу стагоддзяў, беларускі касцюм доўгі час захоўваў нязменным крой некаторых прадметаў адзення, яго форму, асобныя атрыбуты касцюма ўзыходзяць яшчэ да паганскай даўніны, у ім захаваліся архаічныя рысы, напрыклад, старадаўні арнамент і паласаты дэкор. Тэхналогіі вырабу тканін таксама захаваліся з старажытных часоў[3][5]. Не гледзячы на ўстойлівасць традыцыйнага аблічча, гарнітур рознаварыянтны ў вобразнай і кампазіцыйнай праявах[5].

Лакальныя разнавіднасці

Мастак - Міхаіл Фёдаравіч Раманюк.

На тэрыторыі Беларусі даследчыкі вылучаюць больш за 30 разнавіднасцяў народнага касцюма, досыць строга прывязаных да пэўнай мясцовасці.

Мужчынскі касцюм

Жыхары Кобрына каля 1916
Беларуская кашуля

Штодзённае адзенне

Мужчынскі касцюм звычайна складаўся з кашулі, вышытай па варотах і нізе, штаноў, камізэлькі, нагавіц (пояснае адзенне)[3][4]. Кашуля насілася навыпуск, падпярэзвалася каляровым поясам.[3] Кішэні адсутнічалі, іх замяняла скураная сумачка, якую насілі праз плячо або падвешвалі да скуранога пояса[3][6]. Мужчынскі касцюм меў сціплае аздабленне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі[4].

Верхняе адзенне

У якасці верхняга адзення выкарыстоўваліся кажухі з аўчыны, якія ў заможных людзей зверху абшывалі каштоўнай тканінай і ўпрыгожваліся вышыўкай і аплікацыямі. Вельмі багатыя людзі насілі футры з меха. Таксама існавала верхняе адзенне з сукна, якое называлася па-рознаму: «япанча», «кірэя», «бурка», «чуя»[6].

Галаўныя ўборы

Існавала вялікая разнастайнасць мужчынскіх галаўных убораў, якія выраблялі з футра, сукна ці лямцу[4]: магеркі з качанай воўны, брылі з саломы, узімку — футравая шапка (аблавуха) [3] Галаўныя ўборы таксама рабілі з хатняй аўчыны карычневага, чорнага або шэрага колеру[6].

Абутак

Мужчыны насілі лапці ў якасці штодзённага абутку, скураныя пасталы, на святы абувалі боты. Найбяднейшыя пласты сялянства часам насілі лапці круглы год, уцяпліўшы іх шляхам падкладывання саломы ўнутр, і абматваючы ногі палатнянымі анучамі.

Пасталы вырабляліся з кавалка скуры, бакі якога адхонна выгіналіся і сцягваліся уверсе лыкам, аборкай або раменьчыкам[6].

Вельмі рэдка на паўночным захадзе Беларусі сяляне насілі драўняны абутак[6].

Жаночы касцюм

Манекен жанчыны ў паўсядзённым касцюме ў інтэр'еры хаты ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
Сцэнічны жаночы беларускі народны касцюм на маленькай дзяўчынцы

Штодзённае адзенне

Жаночая безрукаўка, зробленая ў в. Аздамічы?!. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей

Жаночы касцюм больш разнастайны, з выяўленай нацыянальнай спецыфікай. Вылучаюцца чатыры комплексы: са спадніцай і фартухам; са спадніцай, фартухам і камізэлькай (гарсэтам); са спадніцай, да якой прышыты ліф-гарсэт; з андаракам, фартухам, камізэлькай (гарсетам). Два першыя вядомыя па ўсёй тэрыторыі Беларусі, два апошніх ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах. Маецца тры тыпы кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай (гесткай)[4]; вялікая ўвага надавалася вышыўцы на рукавах. Пояснае адзенне — разнастайнага фасону спадніцы, якія адрозніваліся кроем (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама андаракі, фартухі[3]. Спадніцы — чырвоныя, сіне-зялёныя, у шэра-белую клетку, з падоўжнымі і папярочнымі палосамі. Фартухі упрыгожваліся карункамі, складкамі, вышытым узорам[3]; камізэлькі (гарсет) — вышыўкай, карункамі, дэкаратыўнымі нашыўкамі і аплікацыямі. Найбольшая ўвага звярталася на ўпрыгожанне рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы[4].

Верхняе адзенне

Жаночае верхняе адзенне часцей і багацей, чым мужчынскае, ўпрыгожвалася вышыўкай і аплікацыяй, але па выглядзе і крою не вельмі моцна адрознівалася ад мужчынскага.

Галаўныя ўборы

Жаночыя галаўныя ўборы мелі важнае сацыяльнае і абрадавае значэнне. Па іх выглядзе можна было вызначыць сямейнае становішча, узрост жанчыны, яе матэрыяльнае становішча. Галаўныя ўборы выкарыстоўваліся ў абрадах і рытуалах, напрыклад, на вяселлях дзяўчыне ўрачыста змянялі дзявочы ўбор на жаночы.

Карэнныя адрозненні існавалі паміж жаночымі і дзявоцкімі галаўнымі ўборамі. Паколькі жанчынам забаранялася знаходзіцца на людзях з непакрытай галавой, жаночыя галаўныя ўборы паводле будовы больш складаныя і разнастайныя[4]. Дзяўчаты насілі вянкі, вузкія рознакаляровыя стужкі (скідачка, шлячок), а жанчыны хавалі валасы пад каптур, апранаючы зверху галаўны ўбор рушніковага тыпу, напрыклад, намітку або хустку, таксама вядомыя рагацістыя — галовачка ці каптуровыя — каптур, чапец, падвічка — галаўныя ўборы[4].

Існавала вялікая колькасць спосабаў завязвання намітак. Вясельная намітка часта захоўвалася жанчынай ўсё жыццё і апраналася на яе пры пахаванні. Заможныя жанчыны выраблялі свае наміткі з дарагога тонкага палатна і ўпрыгожвалі іх карункамі, вышыўкай залатымі і сярэбранымі ніткамі, а жанчыны больш беднага становішча выкарыстоўвалі больш танныя тканіны і больш простыя ўпрыгажэнні, пры гэтым разнастайнасць арнаменту, як правіла, захоўвалася.

Таксама жанчыны выкарыстоўвалі такія галаўныя ўборы, як хусткі, коптуравыя (чапцовыя) і рагацістыя галаўныя ўборы[3].

Абутак

Жанчыны ў сялянскіх сем'ях часцей за ўсё насілі лапці. У халоднае надвор'е насілі пасталы. Боты і жаночыя чаравікі у вёсках насіліся толькі па святах ці ў найбольш заможных сем'ях. Такі абутак часцей выраблялі адмысловыя рамеснікі на замову[6].

Дзіцячае адзенне

Жанчыны з дзецьмі на фатаграфіі Ісаака Сербава

Летам дзеці насілі доўгую палатняную кашулю, большыя дзеці — з нагавіцамі, меньшыя — без іх. Абутак часта адсутнічаў[7].

У адзенні дзяцей да пачатку ХХ ст. існавалі некаторыя адрозненні. Перш за ўсе яны былі абумоўлены полаўзроставымі асаблівасцямі дзяцей, а таксама мясцовымі традыцыямі і сацыяльным статусам бацькоў. У першыя гады жыцця ў немаўляцці адрозненняў гэтых не існавала[7].

Кашуля была першым адзеннем, што надзявалі яшчэ ў перыяд ранняга дзяцінства хлопчыку і дзяўчынцы, якія ўжо добра трымаліся на ножках. Доўгая кашуля з тоўстага хатняга палатна служыла адзіным адзеннем хлопчыкаў і дзяўчынак да 5, а часта да 6 −8 гадоў і нават болей. Яе падпярэзвалі даматканым поясам[7].

У цёплую пару года дзеці хадзілі ў такой кашулі босыя. І адрозніць хлопчыка ад дзяўчынкі можна было толькі па даўжыні валасоў (у хлопчыка — кароткія, пастрыжаныя паўкругам, у дзяўчынак — доўгія, заплеценыя ў коскі), а таксама па шнурку караляў, якія ўпрыгожвалі шыю дзяўчынак. Улетку сялянскія дзяўчынкі рабілі каралі з чырвоных ягад рабіны, з гарлачыкаў, якія ў час квецені рвалі на рэчцы або сажалцы. Доўгую сцябліну гарлачыка раздвойвалі на дзве, надломваючы потым невялічкімі кавалачкамі. Атрымлівалася ўпрыгожанне накшталт ланцужка з медальёнам, якім служыла расцвіўшая кветка з белых ліліяў і жоўтых гарлачыкаў. Ногі ў халады апраналі ў лапці[7].

У 6—8 гадоў хлопчыкам надзявалі штаны (порткі). Рабіліся яны з даматканай тканіны і фарбаваліся ў хатніх умовах расліннымі фарбамі. Абновы дзецям шылі толькі да свята Вялікадня, і гэта ўздымала настрой дзяцей — яны адзін перад адным паказвалі новае адзенне[7].

У халады адзеннем сялянскіх дзяцей былі кажушкі або світкі з чужога пляча (старэйшых дзяцей або бацькоў), доўгія спадніцы і порткі з даматканага палатна, суконная хустка і лапці з анучкамі, перавязаныя аборамі. Зімой на ногі дзеці надзявалі валенкі або «катанкі»[7].

Абавязковай прыналежнасцю ўбору дзяўчыны былі ўпрыгожанні — каралі, завушніцы, стракатыя прыгожыя хусткі, абвязаныя вакол шыі са спушчаным канцом[7].

Хлопцы паважна хадзілі ў высокіх «чабоцях», у камзолах чорнага ці сіняга колеру са стракатымі шклянымі ці металічнымі гузікамі. Паверх камзола — пояс, які некалькі разоў абвіваў талію, зверху — світка і белая валяная шапка на галаве. У канцы ХІХ ст. у вясковую моду з горада прыйшлі фуражкі з казырком, якія сталі прыналежнасцю ўбору хлопцаў[7].

Аксэсуары

Паясы

Пояс, які выкарыстоўваўся ў мужчынскім касцюме, вырабляўся з дарагіх шаўковых нітак з ўплеценых залатых і срэбных нітак. Ён нёс не толькі функцыянальнае значэнне, але і абрадавае, рэлігійнае і сацыяльнае . Яго вырабам займаліся майстры ткацтва, кожны пояс з'яўляўся практычна творам мастацтва і шанаваўся ў многіх краінах[2].

Упрыгожванні

Для ўпрыгожвання насіліся завушніцы, каралі (шкляныя, бурштынавыя, каралавыя, у заможных пластоў — часам жамчужныя, рубінавыя). Іншыя ўпрыгожванні — брошкі, бранзалеты, пярсцёнкі — таксама насіліся ў асноўным заможнымі пластамі насельніцтва[6].

Тканіны і матэрыялы

Касцюмы Заходняга Палесся. Паштовая марка Беларусі
Касцюмы Магілёўшчыны. Паштовая марка Беларусі

У беларускім нацыянальным касцюме выкарыстоўваліся толькі натуральныя тканіны, якія вырабляліся ў хатніх умовах, у асноўным гэта былі лён і воўна, таксама ўжывалася тканіна з валокнаў каноплі[2][3][6]. Для афарбоўкі пражы выкарыстоўваліся натуральныя фарбавальнікі: настоі траў, кары, лісця дрэў, балотнай руды[3][4].

Для вырабу верхняй вопраткі ўжываліся сукно і аўчына[3].

Чырвоныя ніткі для вышыўкі купляліся, але пасля ўжо ў хатніх умовах дафарбоўваліся ў карычневы і бардовы колеры[5].

Афармленне

Маларыцкі строй
Калінкавіцкі строй

Часцей за ўсё адзенне было белага колеру, у якасці ўпрыгожвання яно афармлялася вышытым чырвоным арнаментальным узорам[4], які аб'ядноўваў ўвесь камплект ў адзіную кампазіцыю. У арнаменце выкарыстоўваліся геаметрычныя ўзоры, пазней сталі прымяняцца таксама раслінныя ўзоры і іх спалучэнне з геаметрычнымі[2][3]. У абавязковым парадку афармляліся арнаментам рукавы, каўнер, фартух і галаўныя ўборы. Таксама для афармлення магло выкарыстоўвацца ткацтва ніткамі розных колераў[4].

Пры вырабе касцюма выкарыстоўваліся вышыўка, бранае, выбарнае, перавыбарнае, закладное, рамізнае, пераборнае і ўзорнае ткацтва, карункі і аплікацыя[3][5], існаваў таксама спецыфічны промысел упрыгожання тканін — набіванка[4].

Для вырабу пояснага адзення шырока ўжываліся паліхромныя суконныя тканіны[3].

На фартухі прышывалі пакупныя або самаробнае карункі[6].

Са з'яўленнем анілінавых фарбавальнікаў і крамных нітак спектр колераў дапоўніўся аранжавым, фіялетавым, блакітным, малінавым, ярка-зялёным, аднак сфера іх выкарыстання была абмежаванай[4].

Асаблівасці крою

Бабуля ў нацыянальным касцюме
Дзядуля ў нацыянальным касцюме

У беларускім касцюме выкарыстоўваліся тры тыпы кашуль: з прамымі плечавымі ўстаўкамі, тунікападобная, з какеткай[3]. Кашулі ўсіх тыпаў мелі прамы разрэз (пазуху) па цэнтры, даўжыня якога дасягала 35-40 см[6].

У даўніну часцей за ўсё кашулі шылі без швоў на плячах, проста перагібаючы тканіну, але к XIX стагоддзю такі крой лічыўся састарэлым і выкарыстоўваўся толькі ў абрадавай вопратцы. Крой стаў полікавым, пры якім пярэдняе і задняе палотнішчы злучаліся з дапамогай прастакутных уставак з таго ж самага матэрыялу — полікаў[6].

Каўнер прысутнічаў толькі ў святочнай вопратцы сялян, яго вышыня была каля 2-3 см. Сярод дробнай шляхты быў распаўсюджаны адкладны каўнер. Стаялы каўнер зашпіляўся на пару гузікаў узбоч або спераду, адкладны — на запанкі (шпонку) або сцягваўся стужкай або палоскай каляровай тканіны[6].

Пры раскроі спадніцы з палатна рабілі два палатны, а пры шыцці спадніцы з сукна выкарыстоўвалі ад трох да шасці падоўжных полак, якія сшываць разам і збіраліся ў зморшчыны каля пояса[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б Беларусскія народныя строі
  2. а б в г Нацыянальныя касцюмы (руск.)
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Беларускі нацыянальны касцюм (руск.)
  4. а б в г д е ё ж з і к л м Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  5. а б в г д Народны традыцыйны касцюм (руск.)
  6. а б в г д е ё ж з і к л м Традыцыйнае адзенне
  7. а б в г д е ё ж Ракава, Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л. В. Ракава . — Мінск: Ураджай, 2000. — 111 с.: іл.

Літаратура

  • Беларускі народны касцюм / Л. І. Маленка; [маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мн.: Ураджай, 2001.
  • Бялявiна В. М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусi — Мн.: Беларусь, 2007.
  • Бялявiна В. М., Ракава Л. В. Мужчынскi касцюм на Беларусi. — Мн.: Беларусь, 2007.
  • Кацар М. С. Беларускі арнамент: Ткацтва. Вышыўка. — Мн., 1996.
  • Маленко Л. И. Белорусский костюм XIX—XX вв. — Мн.: Белорусская наука, 2005.
  • Маслова Г. С. Народная одежда русских, украинцев, белорусов в XIX нач. XX вв. // Восточно-славянский этнографический сборник. — М., 1956.
  • Раманюк М. Ф. Нагавіцы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
  • Романюк М. Ф. Белорусская народная одежда. — Мн., 1981—473 с.: илл.
  • Фадзеева В. Беларуская народная вышыўка. — Мн., 1991.

Спасылкі