Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 62: | Радок 62: | ||
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»<ref>Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)</ref>: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «[[Пасеў]]» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове<ref>«Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк</ref>. |
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»<ref>Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)</ref>: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «[[Пасеў]]» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове<ref>«Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк</ref>. |
||
=== Ізноў у Расіі === |
|||
З пачаткам [[перабудова|перабудовы]] стаўленне ў СССР да творчасці і дзейнасці Аляксандра Салжаніцына змянілася, былі надрукаваныя шматлікія ягоныя творы. У пачатку [[1990-я|1990-х]] гг. загадам прэзідэнта СССР [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаіла Гарбачова]] было адноўленае ягонае савецкае грамадзянства. |
|||
За кнігу «Архіпелаг ГУЛАГ» у [[1990]] Салжаніцыну была прысуджаная Дзяржаўная прэмія. |
|||
Салжаніцын разам з сям'ёй вярнуўся на радзіму [[27 мая]] [[1994]] году, прыляцеўшы з [[ЗША]] ва [[Уладзівасток|Ўладзівасток]] і праехаўшы цягніком праз усю краіну да сталіцы. |
|||
У сярэдзіне 1990-х<ref>http://www.1tv.ru/owa/win/ort6_main.print_version?p_news_title_id=79048</ref> асабістым распараджэннем расійскага прэзідэнта [[Барыс Ельцын|Барыса Ельцына]] яму была падораная дзяржаўная дача<ref>http://wikimapia.org/#lat=55.7835599&lon=37.4002719&z=17&l=1&m=a&v=2</ref> «Сасноўка-2» ў [[Троіца-Лыкава|Троіца-Лыкаве]]. Салжаніцыны спраэктавалі і збудавалі там двухпавярховую цагляную хату з вялікай заляй, зашклёнай галярэяй, гасцінай з камінам, канцэртным раялем і бібліятэкай, дзе вісяць партрэты [[Пётар Сталыпін|Сталыпіна]] і [[Калчак]]а. |
|||
Амаль не пакідаў сваю хату і таму атрымаў сярод мясцовых жыхароў, што бачылі яго хіба зрэдчас, празванне «наш затворнік».<ref>http://www.ng.ru/events/2006-02-06/7_moscow.html{{ref-ru}}</ref> «Ды мы гэтага Салжаніцына і не бачылі ніводнага разу» — гавораць абарыгены.<ref>http://www.vmdaily.ru/article.php?aid=34437{{ref-ru}}</ref> Праблемы суседняе вёскі пісьменніка не клапацілі.<ref>http://www.kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=667392{{ref-ru}}</ref> |
|||
У [[1997]] быў абраны дзейсным членам Расійскай Акадэміі навук. |
|||
У [[1998]] быў узнагароджаны [[Ордэн Святога Андрэя Першазванага Расійскай Федэрацыі|ордэнам Святога Андрэя Першазванага]], аднак ад узнагароды адмовіўся:<ref>[[Кацярына Дзёгаць]]. Солженицын не принял награды. — Коммерсант-daily, 15.12.1998. — № 233{{ref-ru}}</ref> |
|||
{{Cquote2|Ад вярхоўнай улады, што давяла [[Расія|Расію]] да цяперашняга пагібельнага стану, я прыняць узнагароду не магу.}} |
|||
Узнагароджаны [[Вялікі залаты мядаль імя М.В.Ламаносава|Вялікім залатым медалём імя М.В.Ламаносава]] ([[1998]]). |
|||
Узнагароджаны [[Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўнай прэміяй Расійскай Федэрацыі]] за выбітныя дасягненні ў галіне гуманітарнае дзейнасці ([[2006]]). |
|||
Сам пісьменнік неўзабаве пасля вяртання ў краіну заснаваў [[Прэмія Аляксандра Салжаніцына|літаратурную прэмію свайго імя]] для ўзнагароджання пісьменнікаў, «чыя творчасць валодае высокімі мастацкімі годнасцямі, спрыяе самапазнанню Расіі, дадае значны ўнёсак у захаванне і асцярожнае развіццё традыцыяй айчыннай літаратуры». |
|||
Апошнія гады жыцця правёў у Маскве і на падмаскоўнай дачы. |
|||
Да апошняга часу Аляксандар Ісаевіч працягваў займацца творчай дзейнасцю. Разам з жонкай Наталляй Дзмітрыеўнай — прэзідэнткай Фонду Аляксандра Салжаніцына — працаваў над падрыхтоўкай і выданнем свайго самага поўнага, 30-томнага збору сачыненняў. Пасля перанесенай цяжкай аперацыі ў Салжаніцына дзейнічала толькі правая рука. |
|||
=== Смерць і пахаванне === |
=== Смерць і пахаванне === |
Версія ад 08:47, 26 ліпеня 2011
Алякса́ндр Іса́евіч Салжані́цын (11 снежня 1918, Кіславодск, РСФСР — 3 жніўня 2008, Масква, Расійская Федэрацыя) — выбітны рускі пісьменнік, публіцыст, гісторык, паэт і грамадскі дзеяч.
Атрымаў шырокую вядомасць, апрача літаратурных твораў (што, як правіла, закранаюць вострыя грамадска-палітычныя тэмы), таксама гісторыка-публіцыстычнымі творамі па гісторыі Расіі XIX—XX стагоддзяў.
Былы дысідэнт, цягам некалькіх дзесяцігоддзяў (шасцідзясятыя, сямідзясятыя і васьмідзясятыя гады XX стагоддзя) актыўна змагаўся супраць камуністычнага рэжыму ў СССР.
У апошні час стаяў на кансерватыўных пазіцыях, з'яўляючыся адным з натхняльнікаў праваслаўна-патрыятычнага руху.
Бацька Ігната Салжаніцына, вядомага дырыжора і піяніста.
Біяграфія
У час вайны
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны не быў адразу мабілізаваны (прызнаны «абмежавана прыдатным» па здароўі). Актыўна дабіваўся накіравання на фронт. У верасні 1941 году разам з жонкай атрымаў размеркаванне школьным настаўнікам у Марозаўск Растоўскай вобласці, аднак ужо 18 кастрычніка быў прызваны і накіраваны ў грузавы конны абоз шарагоўцам. Падзеі лета 1941 — вясны 1942 году апісаныя Салжаніцыным у няскончанай аповесці «Любі рэвалюцыю» (1948).
Намагаўся атрымаць накіраванне ў афіцэрскую вучэльню, у красавіку 1942 году быў накіраваны ў артылерыйскую вучэльню ў Кастраму[1]; у лістападзе 1942 году выпушчаны лейтэнантам, накіраваны ў Саранск, дзе размяшчаўся запасны полк па фармаванні дывізіёнаў артылерыйскай інструментальнай разведкі.
У дзейсным войску з лютага 1943 году, служыў камандзірам батарэі гукавой разведкі 794 Асобнага армейскага выведвальнага артылерыйскага дывізіёну (пазней — 68 Сэўска-Рэчыцкай 2-ога Беларускага фронту (палявая пошта № 07900 «Ф»). Баявы шлях — ад Арла[2] да Ўсходняй Прусіі[3]. Быў уганараваны ардэнамі Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі, у лістападзе 1943 году атрымаў чын старэйшага лейтэнанта, у чэрвені 1944 году — капітану.
На фронце вёў вайсковыя дзённікі, шмат пісаў, адсылаў свае творы маскоўскім літаратарам для рэцэнзавання; у 1944 годзе атрымаў добразычлівы водгук Б. А. Лаўранёва.
=
Першыя публікацыі
У 1959 Салжаніцын напісаў аповед «Щ-854» пра жыццё простага зняволенага з рускіх сялян, у 1960 — апавяданні «Не стаіць сяло без праведніка» і «Правая кісць», першыя «Драбняткі», п'есу «Святло, якое ў табе» («Свяча на ветры»)[4]. Перажыў пэўны крызіс, не маючы мажлівасці надрукаваць свае творы.
У 1961 пад уражаннем ад выступу Аляксандра Твардоўскага (рэдактара часопіса «Новый мир») на XXII з'ездзе КПСС, перадаў яму «Щ-854», папярэдне выключыўшы з расповеду найбольш палітычна вострыя, загадзя непраходныя цераз савецкую цэнзуру фрагменты. Твардоўскі ацаніў апавяданне надзвычайна высока, запрасіў аўтара ў Маскву і стаў дабівацца публікацыі твору. М.С.Хрушчоў пераадолеў супраціў членаў Палітбюро і дазволіў публікацыю апавядання. Аповед пад назвай «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» быў надрукаваны ў часопісе «Новый мир» № 11, 1962, адразу ж перавыдадзены і перакладзены на замежныя мовы.
30 снежня 1962 Салжаніцын быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.
Неўзабаве пасля гэтага ў часопісе «Новый мир», (№ 1, 1963) былі надрукаваныя «Не стаіць сяло без праведніка» (пад назвай «Матронаў двор») і «Выпадак на станцыі Кочатаўка» (пад назвай «Выпадак на станцыі Крэчатаўка»[5]).
Першыя публікацыі выклікалі аграмадную колькасць водгукаў пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, крытыкаў і чытачоў. Не толькі і не столькі праз іхнія ўражваючыя рэалістычнасць і шчырасць, колькі таму, што гэта быў першы выпадак выдання кніг па палітычна значнай тэме з 20-х гадоў, да таго ж напісаных не членам партыі. Пісьмы чытачоў — былых зняволеных (у адказ на «Івана Дзянісавіча») паклалі пачатак «Архіпялагу ГУЛАГ».
Аповеды Салжаніцына рэзка вылучаліся на фоне твораў таго часу сваімі мастацкімі вартасцямі і грамадзянскай смеласцю. Гэта падкрэслівалі на той час многія, у тым ліку пісьменнікі і паэты. Напрыклад, Ганна Андрэеўна Ахматава адзывалася пра «Матронаў двор» так:
- Але… Дзіўная рэч… Дзіўна, як маглі надрукаваць… Гэта страшней за «Івана Дзянісавіча»… Там можна ўсё на культ асобы сапхнуць, а тут… Бо гэта ў яго не Матрона, а ўся руская вёска пад паравоз трапіла і ўшчэнт… Дробязі таксама дзіўныя… Памятаеце — чорныя бровы старога, як два масты адзін адному насустрач?.. Вы заўважылі: у яго лавы і зэдлічкі бываюць то жывыя, то мёртвыя… А прусакі пад шпалерамі шастаюць? Запомнілі? Як далёкі шум акіяну! і шпалеры ходзяць хвалямі… А якая выключная старонка, калі ён раптам бачыць Матрону маладой… І ўсю вёску бачыць маладою, то бок такою, якая яна была да ўсеагульнага спусташэння…[6]
Летам 1963 Салжаніцын стварае чарговую, пятую па чарзе, усечаную «пад цэнзуру» рэдакцыю раману «У крузе першым», прызначаную для друку (з 87 раздзелаў). Чатыры раздзелы з раману выбраныя аўтарам і прапанаваныя «Новаму миру» «…для спробы, пад відам „Урывка“…».
Апавяданне «Для карысці справы» апублікаванае ў часопісе «Новый мир» № 7 за 1963.
28 снежня 1963 рэдакцыя часопісу «Новый мир» і Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва вылучаюць «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» на здабыццё Ленінскай прэміі за 1964 год (у выніку галасавання Камітэту па прэміях прапанова была адхінута[7]).
У 1964 Салжаніцын упершыню аддае свой твор у самвыдат — цыкл «вершаў у прозе» пад агульнай назвай «Драбняткі».
Улетку 1964 пятая рэдакцыя «У крузе першым» абмяркоўваецца і прынятая да надрукавання ў 1965 «Новым миром». Спроба публікацыі не атрымалася. Твардоўскі знаёміцца з рукапісам раману «Ракавы корпус» і нават прапануе яго для прачытання Хрушчову (зноў — праз ягонага памочніка Лебедзева).
Салжаніцын сустракаецца с Варламам Шаламавым, які раней добразычліва адгукнуўся пра «Івана Дзянісавіче», і прапануе яму сумесна працаваць над «Архіпелагам».
Увосень 1964 п'еса «Свяча на ветры» прынятая да пастаноўкі ў Тэатры імя Ленінскага камсамолу ў Маскве.
«Драбняткі» праз самвыдат пранікаюць за мяжу і пад назвай «Эцюды і дробныя апавяданьні» надрукаваныя ў кастрычніку 1964 у Франкфурце ў часопісе «Грані» (№ 56) — гэта першая публікацыя ў замежнай рускай прэсе твору Салжаніцына, адрынутага ў СССР.
У 1965 Салжаніцын ездзіць у Тамбоўскую вобласць з Барысам Мажаевым для збору матэрыялаў пра сялянскае паўстанне (у паездцы вызначаецца назва раману-эпапеі пра рускую рэвалюцыю — «Чырвонае кола»), пачынае першую і пятую часткі «Архіпелагу» (у Салатчы Разанскай вобласьці і на хутары Коплі-Мярдзі ля Тарту), завяршае працу над апавяданнямі «Як шкада» і «Захар-Каліта», публікуе ў «Літаратурнай газеце» (спрачаючыся з акадэмікам Вінаградавым) артыкул «Не обычай дёгтем щи белить, на то сметана»[8] у абарону рускай гаворкі:
Яшчэ не позна выгнаць тое, што ёсць публіцыстычны жаргон, а не руская гаворка. Яшчэ не позна выправіць склад нашай пісьмовай (аўтарскай) мовы, так, каб вярнуць ёй размоўную народную лёгкасць і свабоду.
11 верасня КДБ праводзіць вобыск на кватэры сябра Салжаніцына В.Л.Тэўша, у якога Салжаніцын захоўваў частку свайго архіву. Забраныя рукапісы вершаў, «У крузе першым», «Драбнятак», п'есаў «Рэспубліка працы» і «Пір пераможцаў».
Хмары над Салжаніцыным згушчаюцца. ЦК КПСС выдае закрытым накладам і распаўсюджвае сярод наменклатуры «дзеля абвінавачання аўтара» «Пір пераможцаў» і пятую рэдакцыю «У крузе першым». Салжаніцын піша скаргі на незаконную канфіскацыю рукапісаў міністру культуры СССР Дзёмічаву, сакратарам ЦК КПСС Брэжневу, Суславу і Андропаву, перадае рукапіс «Круга-87» на захаванне ў Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва.
Чатыры апавяданні прапанаваныя рэдакцыям «Огонька», «Октября», «Литературной России», «Москвы» — адрынутыя ўсюды. Газета «Известия» набрала аповед «Захар-Калита» — гатовы набор рассыпаны, «Захар-Калита» перададзены ў газету «Правда» — адмова Абалкіна.
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»[9]: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «Пасеў» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове[10].
Смерць і пахаванне
Салжаніцын сканаў 3 жніўня 2008 на 90-м годзе жыцця, на сваёй дачы ў падмаскоўным пасёлку Троіца-Лыкава ад вострай сардэчнай недастатковасці. Смерць надышла а 23:45 па маскоўскім часе[11][12] (20:45 UTC).
5 жніўня ў будынку Расійскай акадэміі навук, дзейсным сябрам якой быў А.І.Салжаніцын, адбыліся грамадзянская паніхіда і развітанне з нябожчыкам. На гэтай цырымоніі прысутнічалі экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, экс-прэзідэнт Расеі, кіраўнік ураду РФ Уладзімер Пуцін, прэзідэнт РАН Юры Восіпаў, экс-старшыня ўраду РФ, акадэмік Яўген Прымакоў, дзеячы расійскай культуры і некалькі тысячаў грамадзян Расіі, што прыйшлі аддаць Аляксандру Ісаевічу апошнюю даніну павагі.[13]
Заўпакойную літургію і адпяванне 6 жніўня 2008 ў Вялікім саборы маскоўскага Данскога манастыру здзейсніў архіяпіскап Арэхава-Зуеўскі Алексі (Фралоў), вікарый Маскоўскай япархіі. У гэты ж дзень прах Салжаніцына быў пахаваны ў някропалі Данскога манастыру за алтаром храму Яна Лесвічніка, побач з магілай гісторыка В.О.Ключэўскага.
Крытыка
Чэшскі журналіст Т.Ржэзач, а таксама Л.Самуцін, былы ўласавец, адзін з «суаўтараў» Салжаніцына, а пасля ў 1998 г. расійскі журналіст А.Давыдаў вылучылі версію пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, звінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, М.Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год.[14][15] Салжаніцын абвяргае ўсе падобныя абвінавачанні.[16] На думку Т.Ржэзача, ён [А.Салжаніцын] агітаваў супраць улады падчас вайсковых дзеянняў, пісаў правакацыйныя лісты, вёў паражэнчую прапаганду — усё гэта рабілася з мэтаю адсядзецца ў тылу; менавіта за гэта і быў Салжаніцын пакараны. На старонках кнігі «ЦРУ супраць СССР» (1983) М.М.Якаўлева сцвярджалася, што «Архіпелаг Гулаг» з'яўляецца прадуктам работы супрацоўнікаў амерыканскіх спецслужбаў[17].
Звярталася ўвага на рэзкія супярэчнасці між колькасцю рэпрэсаваных па дадзеных, што прыведзеныя Салжаніцыным, і архіўнымі дадзенымі, якія сталі даступныя ў перыяд перабудовы.[18] Аспрэчвалася дакладнасць «турэмных» твораў Салжаніцына ў той іхняй частцы, дзе вядзецца пра побыт лагераў, смяротнасці зняволеных, іх колькасці.[19][20]. Крытыка з камуністычнага флангу падмацоўвалася спасылкай на даследаванні навукоўцаў, што працавалі ў расійскіх архівах[21]
Салжаніцына таксама неаднаразова крытыкавалі за апраўданне калабаранцтва падчас Вялікай Айчыннай вайны і звязаныя з гэтым фальсіфікацыі адносна савецкіх ваеннапалонных[22][23]. Сцвярджалася, што матэрыял для сваіх выкрыццяў Салжаніцын пазычаў з гэбельсаўскае прапаганды. Падобны водгук зыходзіць ад Л.А.Самуціна, па сцвярджэнні, дысідэнта, былога ўласаўца, што асабіста працаваў у ідэялагічным апараце гэбельсаўскага міністэрства прапаганды і прыхільніка Салжаніцына і захоўваў у сябе рукапіс «Архіпелагу» ад КГБ[24].
Салжаніцына актыўна крытыкавалі і «справа» — найперш іншыя дысідэнты і эмігранты, якія адмаўлялі ягоныя хрысціянскія і антыліберальныя погляды (дысідэнты-нацыяналісты, наадварот, углядалі залішні лібералізм). «Ліст правадырам Савецкага Саюзу» падвергся крытыцы А.Д.Сахарава.
Канфлікт Салжаніцына з антысавецкай эміграцыяй і заходнімі актывістамі Халоднай вайны асветлены ў ягоных мемуарах «Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў».
Ягонае даследванне гісторыі ўзаадносінаў яўрэйскага і рускага народаў у кнізе «Дзвесце год разам» выклікала актыўную крытыку як з боку многіх яўрэйскіх публіцыстаў, так нацыяналістычнай прэсы. Так, напрыклад, прыхільнік ліберальных поглядаў Уладзімер Вайновіч сказаў: «Кніга Салжаніцына „Дзвесце год разам“ — доўгая, сумная і хлуслівая».[25]
Аблічча Салжаніцына падвергнутае і сатырычнаму выяўленню ў мастацкіх творах, напрыклад, у рамане Уладзіміра Вайновіча «Масква 2042» [26] і ў паэме Юрыя Кузняцова «Путь Христа».
Пры ўсёй павазе да Салжаніцына, трэба адзначыць ягоныя шавіністычныя погляды адносна Беларусі і Ўкраіны. У працы пад назвай «Як нам уладкаваць Расію» ён прапаноўваў стварэнне адзінай расійскай дзяржавы, куды неабходна было б уключыць і гэтыя дзве краіны, такім чынам адмаўляючы іхнюю незалежнасць[27].
Творы
- Адзін дзень Івана Дзянісавіча
- Матронаў двор
- Выпадак на станцыі Крэчатаўка
- Архіпелаг ГУЛАГ
- Для карысці справы
- Ракавы корпус
- У крузе першым
- Жнівень Чатырнаццатага
- Чырвонае кола
- Жыць не паводле хлусні (эсэ)
- Бадалася цялё з дубам
- Расія ў абвале
- Дзвесце год разам М., Русский путь, 2001 (Даследванні найноўшай расійскай гісторыі) ISBN 5-85887-151-8 (у 2-х тт.)
- Як нам уладкаваць Расію (артыкул)
- Рускі слоўнік моўнага пашырэння
- Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў
- Падборка твораў Салжаніцына па-руску
Фільмы
- «У крузе першым» / «В круге первом» (2006) — Сам Салжаніцын з'яўляецца суаўтарам сцэнара і чытае тэкст ад аўтара.
- «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» / «Один день Ивана Денисовича» (1970, Нарвегія — Англія)
Літаратура
- Burg D. Solzhenitsyn. — New York, 1972
- Ржевский Л. Творец и подвиг. — Париж, 1972
- Бушин Владимир Сергеевич. НЕИЗВЕСТНЫЙ СОЛЖЕНИЦЫН.
- Бушин Владимир Сергеевич. ГЕНИИ И ПРОХИНДЕИ.
- Бушин Владимир Сергеевич. Александр Солженицын - гений первого плевка. Изд-во Алгоритм, 2005
- Плетнев Р. Солженицын. — Париж, 1973.
- Nielsen N. C. Solzhenitsyn’s religion. — New York, 1975
- Зильберберг И. И. Необходимый разговор с Солженицыным. — Англия, 1976.
- Barker F. Solzhenitsyn: Politics and form. — London, 1977
- Краснов-Левитин А. Два писателя. — Париж, 1983
- Scammell М. Solzhenitsyn. A Biography. — New York-London, 1984 ISBN 0-586-08538-6
- Шнеерсон М. Александр Солженицын. — Франкфурт-на-Майне, 1984
- Дора Штурман. Городу и миру: О публицистике А. И. Солженицына. Париж — Нью-Йорк, Издательство «Третья волна», 1988. ISBN 0-937951-11-9. Library of Congress Catalog 87-34256.
- Нива Ж. Солженицын. М., 1991
- Мешков Ю. Александр Солженицын: Личность. Творчество. Время. — Екатеринбург, 1993
- Супруненко П. Признание… забвение… судьба… Опыт читательского исследования творчества А.Солженицына. — Пятигорск, 1994
- Чалмаев В. Александр Солженицын: Жизнь и творчество. — М., 1994.
- Кремлёвский самосуд: Секретные материалы политбюро о писателе А. Солженицыне. М., 1994
- Кузьмин В. В. Поэтика рассказов А. И. Солженицына. Твер. гос. ун-т. — Тверь, 1998
- Владимир Бушин. Неизвестный Солженицын
- Владимир Бушин. Александр Солженицын. Гений первого плевка
- Сараскина Л. И. Александр Солженицын. М.: Молодая гвардия, 2008. ISBN 978-5-235-03102-9
- Бібліяграфічны банк дадзеных RussGUS месціць амаль 800 назваў публікацыяў пра Салжаніцына па-нямецку.
Крыніцы
- ↑ Эвакуяваная туды 3-я Ленінградзкая артылерыйская вучэльня.
- ↑ А. Салжаніцын. Желябугские Выселки. Двучастный рассказ. // Новый мир, 1993, № 3.
- ↑ Акружэнне батарэі ва Ўсходняй Прусіі (між Адліг Швенкітэн і Дытрыхсдорф) і выхад з яго 26 студзеня 1945 году, за які Салжаніцын быў прадстаўлены да Ордэну Чырвонай Зоркі, апісаныя ў: А. Солженицын. Адлиг Швенкітэн. Односуточная повесть. // Новый мир, 1993, № 3.
- ↑ «Гэтая п'еса — самае няўдалае з усяго, што я напісаў» («Бадалася цялё з дубам. Нарысы літаратурнага жыцця». YMCA-PRESS, Paris, 1975, с. 18)
- ↑ Назва станцыі выпадкова супала з прозвішчам тагачаснага галоўнага рэдактара часопісу «Октябрь» Кочатава, з якім «Новый мир» вёў прынцыповыя літаратурныя і светапоглядныя спрэчкі. Каб не пагаршаць раздражненне Кочатава, назву станцыі вырашана было змяніць на нейтральнае.
- ↑ Цыт. паводле: Лідзія Чукоўская. Записки об Анне Ахматовой.
- ↑ Прэмія па літаратуры за 1964 была прысуджаная Алесю Ганчару за раман «Тронка» і Васілю Міхайлавічу Пяскову за кнігу «Крокі па расе».
- ↑ «Литературная газета», 4 ноября 1965 — адзіная газетная публікацыя Салжаніцына ў СССР.
- ↑ Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)
- ↑ «Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк
- ↑ NewsRu.com: Скончался Александр Солженицын (руск.)
- ↑ Інтэрфакс: У Маскве сканаў Аляксандар Салжаніцын (руск.)
- ↑ За Аляксандрам Салжаніцыным перегарнулі бачыну — «Коммерсантъ» № 137(3954) ад 06 жніўня 2008 (руск.)
- ↑ http://www.libelli.ru/works/solzh.htm ОДА ДИССИДЕНТСТВУ, ИЛИ СТУКАЧ У ДУРАКОВ
- ↑ http://cn.com.ua/N257/archive/archive.html
- ↑ «Потёмщики света не ищут» (руск.)
- ↑ http://www.lib.ru/POLITOLOG/yakowlewnn.txt (руск.)
- ↑ Гулаг: архівы супраць хлусні Якія маштабы сталінскіх рэпрэсыяў
- ↑ Ігар Пыхалаў_ Якія маштабы сталінскіх рэпрэсій)
- ↑ В.Н.Земсков. ГУЛАГ (историко-социологический аспект) (руск.)
- ↑ ГУЛАГ: АРХИВЫ ПРОТИВ ЛЖИ (руск.)
- ↑ Дзюкаў А.Р. Госпремия для ревизиониста (руск.)
- ↑ Дзюкаў А.Р. Літасць да загінулых: савецкія рэпрэсыі супраць нацысцкіх памагатых // Великая оболганная война-2. Нам не за что каяться! — М.: Яуза, Эксмо, 2008. — 432 с: ил. — (Война и мы). ISBN 978-5-699-25622-8, с. 98-141 (руск.)
- ↑ http://beserikov.chat.ru/Samutin.htm (руск.)
- ↑ Уладзімір Вайновіч: «Солженицын недостаточно умный человек» — з інтэрв'ю Ўладзіміра Нузава ў «Русский базар» 02-03-2004. (руск.)
- ↑ Майкл Нікалсан. Солженицын на мифотворческом фоне (руск.)
- ↑ Памёр Аляксандр Салжаніцын. Беларусы ўзгадваюць расійскага пісьменніка// Хартыя'97. 4 жніўня 2008
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын
Старонкі
- Аляксандар Салжаніцын: біяграфія, фотаздымкі, творы і артыкулы
- Неафіцыйная старонка А.І.Салжаніцына
- Аляксандар Салжаніцын на Кулічках
- Салжаніцын Аляксандар Ісаевіч — пра творчасьць пісьменніка
Кнігі і артыкулы
- Бібліятэка Максіма Машкова
- Дзвесце год разам
- Рускі слоўнік моўнага пашырэння
- Кароткі змест твораў А.І.Салжаніцына
- Аляксандар Салжаніцын. Развагі над Лютаўскай рэвалюцыяй
Інтэрв'ю
- Інтэрвію часопісу Spiegel, ліпень 2007 г.
- Інтэрвію Аляксандра Салжаніцына газеце «Московские новости»
Біяграфіі, артыкулы пра Салжаніцына
- Аляксандар Салжаніцын у Лентапедыі
- Біяграфія
- Іншы варыянт біяграфіі
- Яшчэ адна біяграфія
- Хата за высокім плотам
- Дзюкаў А.Р. Дзяржпрэмія для рэвізіяніста
- Юры Баранаў. Чаму псіхуюць дэйчы?
- Руслан Бажэнаў. АЛяксандар ІСАевіч У Краіне Цудаў
- Васіль Аўраменка. Ад дысідэнта да імперыяліста: Аляксандр Салжаніцын і яго шлях