Беларуска-туркменскія адносіны
Беларуска-туркменскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
Дыпламатычныя адносіны паміж Туркменістанам і Беларуссю ўсталяваны 21 студзеня 1993 г.[1]
У цяперашні час паслом Беларусі ў Туркменістане з'яўляецца Алег Міхайлавіч Табанюхаў.[2] У цяперашні час паслом Туркменістана ў Беларусі з'яўляецца Мырат Язбердыеў.
На працягу першых пятнаццаці гадоў незалежнасці дзвюх краінаў, іх адносіны заставаліся абмежаванымі. Падпісана толькі каля 40 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў, якія рэгулююць двухбаковае ўзаемадзеянне ў розных галінах.
Падтрымліваюцца сувязі ў палітычнай сферы, у тым ліку на вышэйшым і высокім узроўнях. Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка чатыры разы наведаў Туркменістан (май 2002 г. — праведзены першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Туркменістан, чэрвень 2009 г. — адбыўся другі афіцыйны візіт, красавік 2011 г. — трэці афіцыйны візіт, сакавік 2017 г. — чацвёрты афіцыйны візіт[3]). У студзені 2010 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Туркменістана Г. М. Бердымухамедава ў Рэспубліку Беларусь.
Ажыццяўляюцца кантакты паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.
Эканамічнае супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь, у асобе ААТ «Белгорхімпрам», вясной 2017 г. скончыла будаўніцтва ў Туркменістане Гарлыкскага завода калійных угнаенняў (1,4 мільёна тон хларыду калію за год) коштам $1 млрд. Але да лістапада 2018 г. туркменскі бок не змог запусціць вытворчасць[4].
Культурнае супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Праводзяцца сумесныя выставы і іншыя мерапрыемствы.
Акрамя таго, некалькі тысяч туркменскіх студэнтаў навучаюцца ва ўніверсітэтах Беларусі.
Зноскі
- ↑ http://www.turkmenistan.belembassy.org/rus/relations/ Архівавана 21 лютага 2020. Политические отношения
- ↑ http://www.turkmenistan.belembassy.org/rus/embassador/ Архівавана 13 красавіка 2010. Посол Беларуси
- ↑ http://president.gov.by/press117129.html#doc Архівавана 5 лістапада 2013. Александр Лукашенко совершит официальный визит в Туркменистан
- ↑ Туркменістан пагражае беларускаму «Белгорхімпраму» пазовам у міжнародны арбітраж . Наша Ніва (5 лістапада 2018).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Архівавана 10 сакавіка 2011.
- МЗС Беларусі
- Беларусь — Туркменістан: канец гісторыі поспеху? Ostro.by