Дагестан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагестан
авар.: Дагъистан Республика
руск.: Республика Дагестан
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн State Anthem of the Republic of Dagestan[d] і Dagestan, you holy fatherland[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1991
Кіраўнік Сяргей Алімавіч Мелікаў
Насельніцтва
  • 3 133 303 чал. (1 студзеня 2021)[3]
Плошча
  • 50 300 км²
Дагестан на карце
Часавы пояс MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-DA
Тэлефонны код 872
Код аўтам. нумароў 05
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліка Дагестан — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа. Сталіца — горад Махачкала. З усходу абмываецца водамі Каспійскага мора. Мяжуе з Грузіяй, Азербайджанам, Чачнёй, Стаўрапольскім краем і Калмыкіяй. На тэрыторыі Дагестана знаходзіцца самы паўднёвы пункт Расіі — гара Базардзюзю. Абмежаваны на паўночным сходзе Гімрынскім хрыбтом.

Поўдзень рэспублікі займаюць горы і перадгор’і Каўказа, на поўначы — пачынаецца Прыкаспійская нізіна. Плошча складае 50,3 тыс. км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чыркейскае вадасховішча

Дагестан размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа, на ўсходзе абмываецца Каспійскім морам. Берагавая лінія (530 км) слаба раздзеленая. На поўначы — Аграханскі і Кізлярскі залівы і Аграханскі паўвостраў. Дагестан ўключае астравы Чэчэнь, Цюленевы і інш. Паверхні тэрыторыя Дагестана дзеліцца на 4 часткі. Нізінная (значная частка тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора) — паўднёвы захад Прыкаспійскай нізіны, падзяляецца на Церска-Кумскую, Церска-Сулакскую і Прыморскую нізіны. Перадгор’і складаюцца з асобных хрыбтоў паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання, падзеленыя шырокімі далінамі і катлавінамі. Унутраны горны Дагестан характарызуецца спалучэннем шырокіх плато (Арактаў, Гунібскае, Хунзахскага і інш.) і вузкіх монаклінальных грабянёў (хрыбет Салатаў, Гімрынскі і інш.). Вышыня да 2500 м. Горныя хрыбты ў многіх месцах прарэзаны глыбокімі цяснінамі-каньёнамі, сярод якіх па сваёй глыбіні (да 1800 м) вылучаецца Галоўны каньён ракі Сулак. Высакагорны Дагестан уключае 2 асноўныя ланцугі гор — Галоўны, або Водападзельны, хрыбет Вялікага Каўказа (Дагестану належыць паўночны схіл) і яго Бакавы хрыбет. Вышэйшы пункт Дагестана — гара Базардзюзю, 4466 м (на мяжы з Азербайджанам).

З карысных выкапняў прамысловае значэнне маюць радовішча нафты, гаручых газаў, каменнага вугалю, серы, мергеляў, кварцавых пяскоў. Мінеральныя крыніцы.

Клімат у цэлым характарызуецца багаццем цяпла і сухасцю. Сярэдняя тэмпература студзеня на нізіне ад + 1,4 °C да −3 °C (у гарах ад — 5 °C да — 11 °C), ліпеня да + 24 °C. Ападкаў выпадае ў сярэднім за год 200—300 мм на паўночна-усходняй нізіне і 600—800 мм у гарах (максімум у вясенне-летні перыяд). Безмарозны перыяд на нізіне ад 160—180 дзён на поўначы да 235—250 дзён на поўдні.

Рачная сетка Дагестана адрозніваецца значнай гушчынёй. Жыўленне рэк пераважна дажджавое і снегавое. Галоўныя рэкі: Церак, Сулак з Аварскім Койсу, Андыйскім Койсу, Казікумухскім Койсу і Каракойсу, Самур. Рэкі выкарыстоўваюцца для гідраэнергетыкі, меліярацыі, водазабеспячэння, часткова для сплаву лесу. Звыш 100 невялікіх азёр з агульнай плошчай каля 150 км², найбольшая колькасць іх у нізоўях Церака і Сулака.

Глебы на нізіне каштанавыя, лугавыя, саланчакі. У перадгор’ях сустракаюцца каштанавыя і горна-лясныя глебы. На спадзістых паўночна-ўсходніх схілах перадгор’яў, а таксама на плато ўнутраных горных частак развіты горныя чарназёмы. Для гор характэрныя таксама горна-стэпавыя, горныя бурыя лясныя і горна-лугавыя глебы. Расліннасць на нізіне і ў ніжніх частках схілаў гор пераважна пустынная палынова-салянкавая і паўпустынная палынова-злакавая. Вышэй 500—600 м да 1500—1600 м — лясныя масівы пераважна з дуба, граба, бука, а ва ўнутраным і высакагорным Дагестана — з бярозы, хвоі і інш.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва 2 576 531 чалавек (2002). З іх у гарадах жывуць 42,7 %. Нацыянальны склад:

Народ Колькасць у 2002 годзе, тыс.

(*Архівавана 26 студзеня 2012.)

Аварцы 758,4 (29,4 %)
у т. л. Андыйцы 21,3
у т. л. Дыдойцы 15,2
у т. л. Ахвахцы 6,4
у т.л. Бежцінцы 6,2
у т.л. Карацінцы 6,0
у т.л. Гінухцы 0,5
Даргінцы 425,5 (16,5 %)
Кумыкі 365,8 (14,2 %)
Лезгіны 336,7 (13,1 %)
Лакцы 139,7 (5,4 %)
Рускія 120,9 (4,7 %)
Азербайджанцы 111,7 (4,3 %)
Табасараны 110,2 (4,3 %)
Чачэнцы 87,9 (3,4 %)
Нагайцы 38,2 (1,5 %)
Рутульцы 24,3 (0,9 %)
Агулы 23,3 (0,9 %)
Цахуры 8,2
Армяне 5,7
Татары 4,7
Украінцы 2,9
Яўрэі 1,5
Горскія яўрэі 1,1
паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чаловек

Дагестан падзяляецца на 38 адміністрацыйных раёнаў. Сёлы: Ахты, Чынар.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]