Перайсці да зместу

Сакалянка (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сакалянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Сакалянка на карце Беларусі ±
Сакалянка (Мінск) (Беларусь)
Сакалянка (Мінск)
Сакалянка (Мінск) (Мінск)
Сакалянка (Мінск)

Сакаля́нка — колішняя вёска, размешчаная ў паўднёвай частцы горада Мінска, на правым беразе Свіслачы.

Згадваецца з XVIII стагоддзя, калі належала маёнтку Грэбелька, уваходзіў у межы Менскай парафіі[1]. У 1800 годзе вёска, дзяржаўная ўласнасць, 1 двор, 3 жыхары. У 1897 годзе ўрочышча Сеніцкай воласці Мінскага павета, 1 двор, 3 жыхары[2].

У 1917 годзе вёска Сеніцкай воласці Мінскага павета; 5 двароў, 30 жыхароў[3]. У першай палове XX стагоддзя каля вёскі знаходзіўся вадзяны млын[1]. З 1934 года ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Ленінскі раён.

Вясковая забудова і планіроўка захаваліся на Сакалянскім завулку, які падзелены на дзве часткі вуліцай Дзянісаўская[4]. Таксама вясковыя хаты адрасаваныя па вуліцы Палявой[1].

Зноскі

  1. а б в Сакалянка. Беларускі архіў вуснай гісторыі(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  2. Памяць 1998, с. 618.
  3. Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 373.
  4. Сацукевіч І. І., с. 3.
  • Сакалянка // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Соколянка // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
  • Груша А. І. Ваколіцы Менска іх іх уладальнікі ў 30-х гадах XV — пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска) : зборнік навуковых артыкулаў / уклад. А. І. Груша ; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.].. — Мінск: Беларуская навука. — С. 50—89. — 564 с. — ISBN 978-985-08-1497-5.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  • Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.