Перайсці да зместу

Дуайт Эйзенхаўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эйзенхаўэр)
Дуайт Эйзенхаўэр
англ.: Dwight D. Eisenhower
27-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
4 лістапада 1952 — 20 студзеня 1953
Папярэднік Франклін Дэлана Рузвельт
Пераемнік JFK
34-ы Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 1953 — 20 студзеня 1961
Папярэднік Гары Трумэн
Пераемнік JFK
начальнік штаба сухапутных войскаў ЗША[d]
19 лістапада 1945 — 6 лютага 1948
Папярэднік Джордж Маршал
Пераемнік Амар Брэдлі
Supreme Allied Commander Europe[d]
2 красавіка 1951 — 30 мая 1952

Нараджэнне 14 кастрычніка 1890(1890-10-14)[1][2][…]
Смерць 28 сакавіка 1969(1969-03-28)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: David Dwight Eisenhower
Бацька Дэвід Джэйкаб Эйзенхаўэр[d]
Маці Іда Элізабет Стовер[d]
Жонка Меймі Эйзенхаўэр[4]
Дзеці Doud Eisenhower[d] і John Eisenhower[d][5]
Веравызнанне Mennonites[d], Сведкі Іеговы і прэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць Палітычная сістэма ЗША[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Армія ЗША і Армія ЗША
Званне генерал арміі[d][6]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр (англ.: Dwight David Eisenhower; у ЗША распаўсюджана мянушка «Айк», англ.: Ike; 14 кастрычніка 1890, Дэнісан, Тэхас — 28 сакавіка 1969, Вашынгтон) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), 34-ы прэзідэнт ЗША (20 студзеня 195320 студзеня 1961).

Дуайт Эйзенхаўэр нарадзіўся ў Тэхасе, у сям’і Дэвіда Эйзенхаўэра і Айды Стровер Эйзенхаўэр. У 1891 годзе яго бацькі разам з ім пераехалі ў горад Абілін, штат Канзас, у пошуках працы. Эйзенхаўэр скончыў сярэднюю школу ў 1909 годзе і пасля гэтага вучыўся ў ваеннай акадэміі Вест-Пойнт з 1911 па 1915 год.

Скончыў ваенную акадэмію ва Уэст-Пойнце (1915), школу Генштаба (1926), ваенны каледж арміі (1928). 3 1920 служыў у пяхоце, у 1922—24 на штабных пасадах у амерыканскіх войсках у Панаме, у 1933—35 у Генштабе ЗША, у 1935—39 ваенны саветнік на Філіпінах. У II сусветную вайну камандуючы амерыканскімі войскамі на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў (з чэрвеня 1942) і саюзнымі войскамі ў Паўночнай Афрыцы (з лістапада 1942), Вярхоўны галоўнакамандуючы саюзнай экспедыцыйнай арміяй (са снежня 1943), кіраваў яе высадкай у час Нармандскай дэсантнай аперацыі (1944).

3 канца вайны да лістапада 1945 галоўнакамандуючы амерыканскімі акупацыйнымі войскамі ў Германіі і член Саюзнага Кантрольнага савета. У 1945—48 начальнік Генштаба ЗША. 3 1948 рэктар Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, адначасова ў 1949 кансультант міністра абароны ЗША. У 1950—52 галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі НАТО.

У 1953—61 Прэзідэнт ЗША. У час яго прэзідэнцтва ўтворана новае федэральнае агенцтва — Міністэрства аховы здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг (1953), прыняты законы аб грамадзянскіх правах неграў ЗША.

У знешняй палітыцы неафіцыйна працягвалася палітыка «стрымлівання камунізму», у т.л. з дапамогай ЗША ліквідавана рэвалюцыя ў Гватэмале (1954), утвораны ваенны блок СЕАТО (1954), але падпісана пагадненне аб перамір’і ў Карэі (1953). Былі часова палепшаны (да інцыдэнту са збітым у маі 1960 над савецкай тэрыторыі амерыканскім ваенным самалётам) адносіны з СССР (у верасні 1959 ЗША наведаў з афіцыйным візітам савецкі кіраўнік М. Хрушчоў).

Дактрына Эйзенхаўэра, абвешчаная ў яго пасланні Кангрэсу 5.1.1957, стала канцэпцыяй знешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе. Яна зыходзіла з пастулата аб «глабальнаў адказнасці» ЗША, прадугледжвала ўзмацненне іх уплыву ў рэгіёне пасля аслаблення тут пазіцый Вялікабрытаніі і Францыі ў выніку Суэцкага крызісу (1956) шляхам аказання блізкаўсходнім дзяржавам амерыканскай эканамічнай і ваеннай дапамогі. Прыклады рэалізацыі дактрыны: адпраўка 6-га ваеннага флоту ЗША ва ўсходнюю частку Міжземнага мора для абароны Іарданіі ў красавіку 1957 і амерыканскіх войск у Ліван у ліпені 1958.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Lundy D. R. Dwight David Eisenhower // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ambrose S. E. Eisenhower, Dwight David (14 October 1890–28 March 1969), U.S. Army general and thirty-fourth president of the United States // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0700094 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. а б Nuremberg Trials Project — 2016.
  • Калаткоў У. Эйзенхаўэр // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.