Іосіф Бродскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Іосіф Аляксандравіч Бродскі (па-руску: Ио́сиф Алекса́ндрович Бро́дский, па-англійску: Iosif ці Joseph Brodsky) (24 мая 1940, Ленінград — 28 студзеня 1996, Нью-Ёрк) — расійскі і амерыканскі паэт, эсэіст, драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 1987 годзе.

[правіць] Біяграфія

Бацькі Бродскага былі яўрэямі. З імі ён правёў сваё юнацтва ў горадзе Ленінград. Там скончыў школу-сямігодку. Потым працаваў у морге, кацельнай, на заводзе. У 1964 быў асуджаны за дармаедства на пяць год прымусовай работы ў Архангельскую вобласць. Але пад ціскам міжнароднай грамадскасці быў вызвалены пасля 18 месяцаў. У 1972 быў высланы з СССР у Вену. Затым ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. У Савецкі Саюз і ў Расію больш не вяртаўся. Памёр ад інфаркту ўва сне. Пахаваны ў Венецыі (Італія).

[правіць] Творчасць

Вершы пачаў пісаць напрыканцы 1950х. Да таго ж часу адносяцца і яго першыя пераклады (песні Бітлз). Творы распаўсюджваюцца ў самвыдаце. Падчас жыцця ў ЗША піша вершы і эсэ па-англійску, займаецца перакладамі на рускую, выкладае ў універсітэтах.

У 1986 англійскамоўная кніга Бродскага «Less than one» («Менш за адзінку») была прызнаная найлепшай літаратурна-крытычным творам у ЗША. У 1987 Бродскі атрымаў нобелеўскую прэмію па літаратуры ў галіне літаратуры. Ён з'яўляўся таксама лаўрэатам стыпендыі Макартура, Нацыянальнай кніжнай прэміі. Быў прызнаны як паэт-лаўрэат ЗША, як ганаровы грамадзянін горада Санкт-Пецярбурга.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах