Горад Тайбэй
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тайбэ́й — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна завецца "месцам часовага знаходжання ўрада Кітайскай Рэспублікі на час камуністычнага мецяжу"). З пункта гледжання кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР.
Насельніцтва 2,630,191 чал. (чэрвень 2008) Тайбэй размешчаны ў паўночнай частцы вострава Тайвань і акружаны аднайменным раёнам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы. Тайбэй — найважны транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёвы ўсход, у бок порта Цзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаосюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаосюн, уведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 2007. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх хмарачосаў свету — Тайбэй 101. Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Таоюань, размешчаны ў раёне Таоюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, марскі порт Цзілун на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава. Горад Тайбэй — найважны адукацыйны і ўніверсітэцкі цэнтр Тайваня. Сярод вучэбных устаноў найболей вядомы Тайваньскі Дзяржаўны Універсітэт. Тайбэй — таксама найбуйны цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.
У 2007 году тамака прайшла Вікіманія.