Езус
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Езус, таксама Эзус[1] ("спадар" або "гаспадар") — бог у кельцкай міфалогіі, вядомы дзякуючы двум манументам (Парыж і Трыр) і радку з Bellum civile Лукана.
Рымскі паэт I стагоддзя н. э. Лукан называе трыяду вярхоўных гальскіх багоў (прычым пад іх уласнымі імёнамі) і спосаб прынашэння ім ахвяр. Езус прымаў ахвяры, павешаныя на дрэве; Тараніс - спаленыя ў плеценых кошыках; Тэўтат - патопленыя ў бочцы з вадой.
Імя Езуса звязваюць з старажытным індаеўрапейскім коранем Esu, што значыць "добры бог" ці "бог-спадар", падобна ірландскаму Дагдзе.
Зноскі
- ↑ Напісанне Езус і Эзус ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.383.
