Чавускі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чавускі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Чавусы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Дзмітрый Міхайлавіч Акуліч[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,79 %, руская 38,57 %
Размаўляюць дома: беларуская 19,12 %, руская 79,47 %[1]
Насельніцтва (2009)
21 242 чал.[1] (12-е месца)
Шчыльнасць 14,44 чал./км² (16-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,32 %,
рускія — 4,1 %,
іншыя — 1,58 %[1]
Плошча 1 471,39[2]
(8-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
193 м[3]
Чавускі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чавускі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе — з Слаўгарадскім і Быхаўскім, на ўсходзе — з Мсціслаўскім і Чэрыкаўскім раёнамі.

Геаграфія

Раён займае частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. У фарміраванні рэльефу галоўную ролю адыграў Сожскі ледавік і яго водна-ледавіковыя патокі. Тэрыторыя раёна раўнінна-узгорыстая, мае агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Плошча — 1471 км², з іх ралля — 53006 га, лугі — 27500 га, лясы — 44780 га, балоты — 3790 га, вадаёмы — 1780 га. Асноўныя рэкі — Проня з прытокамі Бася і Раста.

Горад Чавусы — цэнтр Чавускага раёна, размешчаны на рацэ Бася. Знаходзіцца на адлегласці 41 км ад Магілёва, у 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі «Магілёў-Крычаў».

Гісторыя

Горад вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска Чаўсавічы. З 1589 года ў Магілёўскай эканоміі. З 1604 года населены пункт набыў статус горада. У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. З 1924 года горад — цэнтр раёна. У дарэвалюцыйны час горад Чавусы быў цэнтрам аднайменнага павета.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 29,7 тыс. чалавек. Усяго акрамя Чавусаў налічваецца 172 сельскіх населеных пункта.

  • У раёне на 1 студзеня 2001 года пражывала 25500 чалавек. У Чавусах — 11 тысяч, у сельскіх населеных пунктах — 14 500 чалавек.
  • На пачатак 2004 года ў раёне пражывала 23317 чалавек. У Чавусах — 10848 чалавек, у сельскіх населеных пунктах — 12469 чалавек.
  • На 1 студзеня 2009 года пражывала 20800 чалавек. У Чавусах — 10,4 тысячы, у сельскіх населеных пунктах — 10 400 чалавек.

Эканоміка

Прадпрыемствы горада выпускаюць малочную прадукцыю, ажыццяўляюць першасную апрацоўку лёну, вырабляюць будаўнічыя матэрыялы.

Транспарт

Горад Чавусы — вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Спасылкі