Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» | |
---|---|
Арыгінальная назва | Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР |
Краіна | Беларуская ССР |
Рэгіён | |
Тып | ганаровае званне |
Каму ўручаецца | дзеячам мастацтваў |
Дата заснавання | 5 снежня 1927 |
Статус | не ўручаецца |
Старэйшая | Народны артыст Беларускай ССР і Народны мастак Беларускай ССР |
«Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» — ганаровае званне, якое прысвойвалася з 1934 па 1991 гг. рэжысёрам, мастакам, архітэктарам, кампазітарам, скультарам і іншым дзеячам мастацтваў за выдатныя творы мастацтва, за вялікія заслугі ў справе выхавання і падрыхтоўкі мастацкіх кадраў, а таксама за стварэнне навуковых прац у галіне мастацтваў.
Званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР устаноўлена 5 снежня 1927 года і прысвойвалася СНК БССР, з 1938 года — Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Парадак прысваення быў устаноўлены Палажэннем пра ганаровыя званні Беларускай ССР, зацвержаным Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 4 ліпеня 1940.
З набыццём незалежнасці Беларусі званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР» было заменена званнем «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі».
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- 1934. І. Лангбард, М. Манізер
- 1935. Б. Брадзянскі, А. Вольны, Р. Кобец, У. Корш-Саблін
- 1938. З. Азгур, А. Бембель, А. Грубэ, М. Керзін, У. Кумельскі, Г. Папавіцкі
- 1939. Я. Кругер
- 1940. А. Бразер, А. Воінаў, В. Волкаў, Н. Грубін, В. Залатароў, Я. Зільберберг-Скупнік, Н. Паніна, А. Туранкоў, Я. Цікоцкі, П. Ціханаў, М. Чуркін, М. Шнейдэрман
- 1944. І. Ахрэмчык, А. Багатыроў, А. Глебаў, І. Жалтоўскі, Я. Зайцаў, У. Кудрэвіч, Ф. Мадораў, А. Марыкс, М. Садковіч
- 1945. Н. Лойтар, С. Нікалаеў
- 1946. Л. Літвінаў (Гурэвіч), Р. Шырма
- 1949. Т. Лапаціна, М. Міцкевіч, Г. Пятроў, А. Рыбальчанка, І. Ушакоў, Г. Цітовіч, Л. Ярмоліна
- 1952. А. Скібнеўскі
- 1953. В. Федараў.
- 1954. Т. Каламійцава, Я. Кладухін, Л. Любімаў, П. Масленікаў.
- 1955. У. Акуліч, Я. Віцінг, А. Гінцбург, І. Гітгарц, А. Грыгар’янц, А. Зархі, Дз. Лукас, М. Маслаў, А. Міронскі, Я. Дз. Нікалаеў, Р. Пукст, С. Селіханаў, У. Сухаверхаў, В. Цвірка, В. А. Яфімаў
- 1956. Б. Звінагродскі, Б. Кабішчар, І. Любан, Л. Мазалеўская, К. Мулер.
- 1957. У. Алоўнікаў, К. Казелка, П. Падкавыраў, М. Пігулеўскі
- 1959. Г. Шчарбакоў
- 1960. П. Акулёнак, Л. Голуб.
- 1961. Р. Апанасенка, Ю. Арынянскі, П. Данілаў, І. Дорскі, В. Сербін, У. Стэльмах.
- 1963. Л. Абеліёвіч, А. Л. Андрэеў, Г. Вагнер, А. Кагадзееў, Дз. Камінскі, К. Касмачоў, А. Паслядовіч, У. Семеняка, А. Шыбнёў
- 1964. І. Абраміс, А. Булінскі, Я. Парватаў, У. Дз. Станкевіч, М. Фігуроўскі, У. Цяслюк
- 1965. К. Стэцкі
- 1966. А. Аладава, Н. Воранаў, Я. Глебаў, К. Губарэвіч, С. Р. Раманаў
- 1967. М. Бераў, І. Вейняровіч, А. Забалоцкі, В. Карпілаў, І. Кузняцоў, Л. Лейтман, К. Паплаўскі, С. Скварцоў
- 1968. Я. Ганкін, М. Гуціеў, Р. Кудрэвіч, В. Роўда
- 1969. М. Лужанін, Р. Масальскі, І. Шульман
- 1970. В. Грамыка, А. Дадышкіліяні, П. Крохалёў, П. Любамудраў, М. Марусалаў, М. Савіцкі, С. Сплашноў
- 1973. У. Белавусаў, М. Данцыг, С. Казіміроўскі, А. Кашкурэвіч, І. Лучанок
- 1974. Э. Герасімовіч, І. Дабралюбаў, Ю. Марухін, Л. Мухарынская, Б. Сцяпанаў, М. Фрайман, У. Чацверыкоў, Ю. Яфімаў
- 1975. М. Браценнікаў, Б. Луцэнка, У. Няфёд, І. Пікман, Дз. Смольскі, В. Тураў
- 1976. А. Гугель, В. Елізар’еў, В. Раеўскі
- 1977. Г. Вашчанка, Б. Герлаван, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, У. Маланкін, А. Малішэўскі, Л. Мягкова, Г. Паплаўскі, Ю. Тур, Л. Шчамялёў
- 1978. С. Вакар, В. Дашук, М. Дрынеўскі, Я. Ігнацьеў, М. Казінец, В. Шаранговіч
- 1979. У. Дзяменцьеў, Э. Корсакаў, І. Г. Смірноў, Б. Смольскі, Б. Шангін
- 1980. А. Бутакоў, В. Гольдфельд, А. Гутковіч, С. Картэс, А. Кішчанка, У. Машэнскі, І. Стасевіч
- 1981. Дз. Алейнік, Б. Аліфер, Л. Асецкі, Дз. Зайцаў, В. Кубараў, Ю. Лысятаў, В. Нікіфараў, В. Пратасеня, С. Пятроўскі, У. Стальмашонак, В. Сумараў
- 1982. Ю. Мдывані, М. Пташук, А. Салаўёў, Э. Ханок
- 1983. В. Леантовіч, І. Р. Ціханаў, Р. Шаршэўскі
- 1984. В. Мазынскі
- 1985. Л. Захлеўны, А. Я. Карпаў, Р. Сурус
- 1986. В. Дудкевіч, М. Сірата
- 1987. М. Казакевіч, М. Лях, З. Мажэйка
- 1988, У. Дарохін, В. К. Іваноў, І. Рэй, Г. Фаміна
- 1989. В. Варвановіч, С. А. Волкаў, П. Дурчын, І. Міско, Н. Шчасная
- 1990. Ю. Альбіцкі, У. Гоманаў, У. Забела, А. Р. Захараў, Л. Л. Іваноў, М. Ізворска- Елізар’ева, Б. Крэпак, У. Мурахвер, М. Пушкар, Ф. Пыталеў, Я. Рэутовіч, У. Савіч, У. Тоўсцік, М. Фінберг
- 1991. В. Анісенка, А. Бархаткоў, Я. Бусел, А. Дудараў, Л. Дударэнка, Б. І. Казакоў, М.С. Кірылаў, З. Літвінава, В. Рыбараў, І. Цвятаева, Ю. Цвяткоў, Ю. Чурко, У. Шаліхін, В. Шаталаў, Л. Яфімава
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 4. Графік — Зуйка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). С. 552