Слонімскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слонімскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Уключае 10 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Слонім
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Баляслававіч Хоміч[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 62,95 %, руская 33,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 33,54 %, руская 58,04 %[2]
Насельніцтва (2018)
64 117 (3-е месца)
Шчыльнасць 45,75 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 85,94 %,
рускія — 8,32 %,
палякі — 2,69 %,
украінцы — 1,74 %,
іншыя — 1,31 %[2]
Плошча 1 470,63[3]
(9-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
154 м[4]
Слонімскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слонімскі раён — раён на поўдні Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 8 лютага 1954 года ўвайшоў у склад Гродзенскай вобласці. Плошча — 1,5 тыс. км². Насельніцтва на студзень 2006 года — 72 тыс. чалавек (горад — 51,4 тыс., 20,6 тыс. — раён). Цэнтр раёна — г. Слонім. У складзе раёна — 148 населеных пунктаў, 10 сельсаветаў.

Прырода

Заходняя частка раёна размяшчаецца ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя — на ўскраіне Навагрудскага ўзвышша, паўночная — у Нёманскай нізіне, усходняя і паўднёвая часткі — на Баранавіцкай раўніне.

Найвышэйшая кропка Слонімскага раёна (223,4 м) знаходзіцца на тэрыторыі Дзераўноўскага сельсавета сельсавета, на адлегласці 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Баяры. Вяршыня назвы не мае. Каардынаты: 53° 13,907' N, 25° 35,768' E.

Карысныя выкапні: торф, мел, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель.

Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка. Іншыя рэкі: Бярэзніца, Малінаўка.

34,8 % тэрыторыі раёна займаюць лясы. Найбольшыя масівы — хваёвыя, бярозавыя, яловыя і дубовыя. На тэрыторыі раёна знаходзіцца дзяржаўны батанічны заказнік дзікарослых лекавых раслін рэспубліканскага значэння. Таксама ёсць 2 ландшафтныя геамарфалагічныя заказнікі прыроды мясцовага значэння: Загор’еўскі і Боркаўскі канцовамарэнныя масівы. Акрамя таго, ёсць 13 помнікаў прыроды.

Гаспадарка

Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 51,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, ільнаводства, птушкагадоўля, вырошчванне збожжавых і кармавых культур, бульбы. У раёне 4 раённыя унітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, фермерская гаспадарка, птушкафабрыка.

Сучасны Слонім — горад з даволі развітой прамысловасцю. Тут працуе 21 прамысловае прадпрыемства. Асноўныя буйныя прадпрыемствы:

  • ААТ «Слонімскі мясакамбінат»,
  • ААТ "Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін»,
  • ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка»,
  • ААТ «Слонімскі льнозавод»,
  • УДП «Слонімскі вінаробны завод»,
  • філіял «Слонімскі хлебазавод»,
  • ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і інш.

Вядучыя прадпрыемствы-экспарцёры — ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і ААТ «Слоніммэбля». Экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляюцца з 29 краінамі свету. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца: Расія, Украіна, Кыргызстан, ЗША, Польшча, Германія, Чэхія і інш.

Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляецца 329 аб'ектамі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання розных форм уласнасці. Дзейнічаюць два рынкі і міні-рынак. Прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы гандлю занята больш як 500 індывідуальных прадпрымальнікаў.

У Слонімскім раёне будаўніцтва ажыццяўляюць 5 будаўнічых арганізацый:

  • ДП «Слонімская МПМК-163»,
  • ДП «Слонімская МПМК-164»,
  • ААТ «Будаўнічае ўпраўленне 187»,
  • ТАА «Дойлід»,
  • СРП «Слонімская СПМК-64».

Да паслуг сланімчан: 2 стадыёны, 2 басейны, 30 спартыўных залаў, 6 спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ (2 маюць статус школ Алімпійскага рэзерву), дзе культывуецца 10 відаў спорту (бокс, мастацкая гімнастыка, гандбол, футбол, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, каратэ, більярд, картынг, шашкі).

У сістэме адукацыі ў раёне 26 дашкольных устаноў (12 — агульнага развіцця, 12 — з тэматычнай накіраванасцю, 1 спецыяльная ўстанова для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, цэнтр развіцця дзіцяці), 31 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 8 пазашкольных устаноў, 3 спецыяльныя ўстановы, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты.

На сённяшні дзень насельніцтва раёна абслугоўвае 78 устаноў культуры.

Памятныя мясціны

У раёне знаходзіцца помнік архітэктуры і адначасова дзеючы Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, у комплекс якога ўваходзяць: Свята-Успенскі сабор (1650), званіца манастыра (1828), Крыжаўзвіжанская царква (1769), Богаяўленская царква (1796), Свята-Георгіеўская царква, будынкі семінарыі (XVII-XVIII стст.), а таксама жылыя і гаспадарчыя карпусы. На тэрыторыі манастыра дзейнічае Мінская духоўная семінарыя.

У раёне ёсць і іншыя помнікі архітэктуры:

Геалагічны помнік рэспубліканскага значэння - Смаўжоўскі вялікі камень.

Вядомыя асобы

На Слонімскай зямлі выраслі:

Зноскі

  1. http://slonim.grodno-region.by/ru/biog/
  2. а б Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак belstat2009 няма тэксту
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура