Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 02:18, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну

53°53′44″ пн. ш. 27°32′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Скульптар М. Г. Манізер
Архітэктар І. Р. Лангбард
Дата заснавання 1933
Дата пабудовы 1933 год
Вышыня 7 м
Матэрыял бронза, чорны лабрадарыт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Уладзіміру Ільічу Ленінубронзавы помнік расійскаму і савецкаму палітычнаму і дзяржаўнаму дзеячу, рэвалюцыянеру, стваральніку партыі бальшавікоў, аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, старшыня Савета Народных Камісараў РСФСР і СССР Уладзіміру Леніну, усталяваны ў Мінску перад Домам урада на плошчы Незалежнасці. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыя

Помнік быў адкрыты 7 кастрычніка 1933 года. Аўтары помніка — скульптар М. Г. Манізер і архітэктар І. Р. Лангбард. Фігура Леніна вышынёй 7 м адліта з бронзы, пастамент выкананы з чорнага лабрадарыту. З чатырох бакоў масіўнага пастамента гарэльефы: «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі». У. І. Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на Заходні фронт. Помнік з'яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі Дома ўрада і прылеглай да яго плошчы[1].

Падчас акупацыі Мінска нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі скульптуру. Адноўлена была ў 1945 годзе, адліта па ўцалелых формах, якія захаваліся ў майстэрні М. Г. Манізера ў Ленінградзе[2].

Зноскі

  1. Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну. Мінск стары і новы.
  2. Воінаў А. А. Леніну У. І. помнік // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1986. — Т. 3. — С. 233.

Літаратура

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
  • Дом правительства Республики Беларусь / И. И. Сацукевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 417

Шаблон:Помнікі Мінска