Палац Рэспублікі (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51: Радок 51:

== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
Будынак Палаца Рэспублікі пабудаваны па праекце архітэктараў [[М. Пірагоў|М. Піраго]]ва, [[Л. Зданевіч]]а, [[А. Шабалін]]а. Палац завяршыў фарміраванне [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] ў [[Мінск]]у, ён развівае неакласічны варыянт [[рацыяналістычная архітэктура|рацыяналістычнай архітэктуры]], які бярэ пачатак ад маскоўскага Палаца з'ездаў (арх. [[М. Пасохін]] і інш., [[1961]] г.) і распаўсюджаны ў будаўніцтве буйных культурна-відовішчных збудаванняў у [[1970-я|1970]]-[[1980-я]] гг. [[Аб'ём, архітэктура|Аб'ём]] Палаца ўяўляе сабой буйнамаштабны паралелепіпед, [[фасад]]ы якога вырашаны строгім рытмам [[пілон]]аў, над ім ўзвышаецца [[сцэнічная каробка]]. Паводле стылістычных характарыстык і прынцыпаў уваходжання ў кантэкст асяроддзя будынак належыць да папярэдняга перыяду — яго [[маштаб]], які падаўляе асяроддзе, трансфармаваў характар вобразных сувязей ансамбля [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]]<ref name="Шамрук">{{крыніцы/Шамрук. Архітэктура Беларусі|}}</ref>.
Будынак Палаца Рэспублікі пабудаваны па праекце архітэктараў [[М. Пірагоў|М. Піраго]]ва, [[Л. Зданевіч]]а, [[А. Шабалін]]а. Палац завяршыў фарміраванне [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] ў [[Мінск]]у, ён развівае неакласічны варыянт [[рацыяналістычная архітэктура|рацыяналістычнай архітэктуры]], які бярэ пачатак ад маскоўскага [[Палац з'ездаў|Палаца з'ездаў]] (арх. [[М. Пасохін]] і інш., [[1961]] г.) і распаўсюджаны ў будаўніцтве буйных культурна-відовішчных збудаванняў у [[1970-я|1970]]-[[1980-я]] гг. [[Аб'ём, архітэктура|Аб'ём]] Палаца ўяўляе сабой буйнамаштабны паралелепіпед, [[фасад]]ы якога вырашаны строгім рытмам [[пілон]]аў, над ім ўзвышаецца [[сцэнічная каробка]]. Паводле стылістычных характарыстык і прынцыпаў уваходжання ў кантэкст асяроддзя будынак належыць да папярэдняга перыяду — яго [[маштаб]], які падаўляе асяроддзе, трансфармаваў характар вобразных сувязей ансамбля [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]]<ref name="Шамрук">{{крыніцы/Шамрук. Архітэктура Беларусі|}}</ref>.

=== Інтэр'ер ===
=== Інтэр'ер ===
У склад будынка ўваходзяць некалькі груп памяшканняў: глядзельнага комплекса вялікай залы на 2700 месцаў, комплекса малых зал, урадавага блока, сцэнічных, дапаможных і тэхнічных памяшканняў. [[Фае]], размешчанае вакол [[глядзельная зала|глядзельнай залы]], разам з [[тэраса]]ванымі ўзроўнямі [[кулуары|кулуараў]] успрымаецца адзінай прасторай, адкрытай у навакольнае асяроддзе. Мастацкая канцэпцыя інтэр'ераў палаца пабудавана на спалучэнні [[Белы колер|бела]]-[[Залаты колер|залацістай]] каларыстычнай гамы і сістэмы дэкаратыўна-асвятляльных элементаў, якія развіваюць [[фальклор]]ную тэму (маст. [[У. Стальмашонак]] — прымаў удзел у першыя гады, [[В. Даўгала]], [[Ю. Івахнішын]], [[В. Чайка]]). Ідэя аўтараў складаецца ў адзінстве дэкаратыўнай, фукнцыянальнай і сімвалічнай ролі свяцільняў, для якіх былі выкарыстаны правобразы традыцыйных народных вырабаў з [[саломка|саломкі]] — «павукоў», а таксама рушнікоў з характэрным [[беларускі арнамент|беларускім арнаментам]]. Універсальнасць [[модуль]]нага элемента — аб'ёмнага [[шкло|шклянога]] [[ромб]]а — дазволіла стварыць вялікую колькасць разнастайных кампазіцый свяцільняў у фае і залах. Лірычную тэму ўносіць у інтэр'еры палаца серыя [[габелен]]аў, прысвечаных нацыянальнай культуры і прыродзе. Гэта заслона ў вялікай зале — габелен «Беларусь» (маст. [[В. Грыдзіна]], [[В. Крывашэева]]), заслона ў малой зале — габелен «Вясёлка» (маст. [[Г. Крываблоцкая]]), два габелены ў зале блока прэзідыума — «Мелодыя горада» і «Мелодыя края» (маст. [[Л. Бартлаў]], [[В. Маркавец-Бартлава]]), два габелены ў зале ўрадавага блока — «Зоў зямлі» і «Абуджэнне» (маст. [[Н. Пілюзіна]])<ref name="Шамрук"/>.

{{зноскі}}
{{зноскі}}

== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Palace of Republic, Minsk}}
{{Commons|Category:Palace of Republic, Minsk}}

Версія ад 12:12, 4 ліпеня 2017

Славутасць
Палац Рэспублікі
53°54′12″ пн. ш. 27°33′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар М. Пірагоў, Л. Зданевіч, А. Шабалін
Дата заснавання 31 снежня 2001
Дата пабудовы 2000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Рэспублікі — будынак у Мінску, размешчаны на Кастрычніцкай плошчы.

Гісторыя

Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад СССР і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Завершаны ў 2000 годзе[1]. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося 31 снежня 2001.

Архітэктура

Будынак Палаца Рэспублікі пабудаваны па праекце архітэктараў М. Пірагова, Л. Зданевіча, А. Шабаліна. Палац завяршыў фарміраванне Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, ён развівае неакласічны варыянт рацыяналістычнай архітэктуры, які бярэ пачатак ад маскоўскага Палаца з'ездаў (арх. М. Пасохін і інш., 1961 г.) і распаўсюджаны ў будаўніцтве буйных культурна-відовішчных збудаванняў у 1970-1980-я гг. Аб'ём Палаца ўяўляе сабой буйнамаштабны паралелепіпед, фасады якога вырашаны строгім рытмам пілонаў, над ім ўзвышаецца сцэнічная каробка. Паводле стылістычных характарыстык і прынцыпаў уваходжання ў кантэкст асяроддзя будынак належыць да папярэдняга перыяду — яго маштаб, які падаўляе асяроддзе, трансфармаваў характар вобразных сувязей ансамбля праспекта Незалежнасці[1].

Інтэр'ер

У склад будынка ўваходзяць некалькі груп памяшканняў: глядзельнага комплекса вялікай залы на 2700 месцаў, комплекса малых зал, урадавага блока, сцэнічных, дапаможных і тэхнічных памяшканняў. Фае, размешчанае вакол глядзельнай залы, разам з тэрасаванымі ўзроўнямі кулуараў успрымаецца адзінай прасторай, адкрытай у навакольнае асяроддзе. Мастацкая канцэпцыя інтэр'ераў палаца пабудавана на спалучэнні бела-залацістай каларыстычнай гамы і сістэмы дэкаратыўна-асвятляльных элементаў, якія развіваюць фальклорную тэму (маст. У. Стальмашонак — прымаў удзел у першыя гады, В. Даўгала, Ю. Івахнішын, В. Чайка). Ідэя аўтараў складаецца ў адзінстве дэкаратыўнай, фукнцыянальнай і сімвалічнай ролі свяцільняў, для якіх былі выкарыстаны правобразы традыцыйных народных вырабаў з саломкі — «павукоў», а таксама рушнікоў з характэрным беларускім арнаментам. Універсальнасць модульнага элемента — аб'ёмнага шклянога ромба — дазволіла стварыць вялікую колькасць разнастайных кампазіцый свяцільняў у фае і залах. Лірычную тэму ўносіць у інтэр'еры палаца серыя габеленаў, прысвечаных нацыянальнай культуры і прыродзе. Гэта заслона ў вялікай зале — габелен «Беларусь» (маст. В. Грыдзіна, В. Крывашэева), заслона ў малой зале — габелен «Вясёлка» (маст. Г. Крываблоцкая), два габелены ў зале блока прэзідыума — «Мелодыя горада» і «Мелодыя края» (маст. Л. Бартлаў, В. Маркавец-Бартлава), два габелены ў зале ўрадавага блока — «Зоў зямлі» і «Абуджэнне» (маст. Н. Пілюзіна)[1].

Зноскі

  1. а б в Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4

Спасылкі