Панявежыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Панявежыс)
Горад
Панявежыс
літ.: Panevėžys
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
гарадское самакіраванне
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1503[1]
Ранейшыя назвы
Панявеж
Плошча
  • 54 км²
Вышыня цэнтра
61 м
Насельніцтва
  • 87 913 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
845
Паштовыя індэксы
35001
Афіцыйны сайт
Панявежыс на карце Літвы
Панявежыс (Літва)
Панявежыс

Паняве́жыс (літ.: Panevėžys, традыцыйная беларуская назва — Паняве́ж) — горад у цэнтральнай Літве, размешчаны на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявежыскага павета, у складзе якога ўтварае асобнае гарадское самакіраванне.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва складае 129 тыс. чалавек, гэта пяты паказчык па краіне. Аснову насельніцтва складаюць літоўцы (96 %), рускія (2,6 %), беларусы (0,2 %), украінцы (0,2 %) і іншыя (3,6 %).

Займае плошчу прыкладна 50 км². Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільнюс — Рыга. Чыгункай злучаецца з Даўгаўпілсам і Шаўляем, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Панявежыс лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Нявежыса утварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Панявежыс. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявежыс. Абедзве часткі аб'ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежысе быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.

Сёння, Панявежыс з’яўляецца вялікім цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]