Горад Талачын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Талачын
Belarus-Talachyn-Church of Anthony-1.jpg
Касцёл св. Антонія
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
9 761 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Паштовы індэкс
211070
Аўтамабільны код
2
Горад Талачын (Беларусь)
Горад Талачын
Горад Талачын (Віцебская вобласць)
Горад Талачын

Талачы́н (афіц. транс.: Talačyn), мясцовае: Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі МінскМасква.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на рацэ Друць, за 124 км у напрамку на паўднёвы захад ад Віцебска. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск—Масква, а таксама дарогі ў напрамках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 9761 чал. (2016)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца пад 1433 г. як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзіў у склад Друцкага княства, з сярэдзіне XVI ст. гандлёвае мястэчка Аршанскага павета, з XVII ст. належала Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4.10.1634 г. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, да 1793 г. — памежны пункт з мытняй. У XVII ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем. Падчас вайны 1812 г. Талачын разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне спаленыя сцягі «Вялікай арміі». У 19 ст. праз Талачын ішоў гандаль збожжам і лесам. З 1924г. цэнтр раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938 — у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе атрымаў статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі войскамі[2]. З 22 ліпеня 1955 г. Талачын атрымаў статус горада.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі тэкстыльнай, першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

  • УП «Талачынскі кансервавы завод».
  • ААТ «Талачынскі масларобча-сыраробчы завод».
  • Талачынская тэкстыльная фабрыка.
  • УП «Талачынскае ПМС».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (у асноўным фондзе больш за 7,5 тыс. экспанатаў).

Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын»[3].

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Талачынская Свята-Пакроўская царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Валерый Данілавіч Анісенка, беларускі тэатральны рэжысёр
  • Міхаіл Савіцкі (нар. 18.02.1922 у в. Звянячы), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі.
  • Лявон Баразна, беларускі мастак і фалькларыст
  • Аркадзь Жураўскі (нар. 5.8.1924, в. Янава каля Талачына), беларускі мовазнавец, аўтар прац «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (1967), «Мова нашых продкаў» (1983), адзін са складальнікаў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (1982—1993).
  • Ізраіль (Ізя) Бейлін (больш вядомы як Ірвінг Берлін), напісаў амаль 1,5 тысячы песень да амерыканскiх мюзiклаў i кiнафiльмаў, а таксама адну з самых вядомых у ЗША песень i неафiцыйнага гiмна краіны — «God bless America». Бiёграфы Берлiна нязгодныя ў яго месцы нараджэння, апроч «талачынскай» ёсць версiя, што Iзраель Бейлiн нарадзiўся ў Цюменi, хоць i ўсе згодны, што сям'я Бейлiна жыла ў Талачыне перад ад'ездам ў ЗША.
  • Браніслаў Самойлаў, беларускі велагоншчык

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  3. Мазур А. Талачын: верш // Витьбичи. — 2006. — 19 окт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  • Талачын // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 230—231.
  • Талачын // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 161—163.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Татаринов, Ю. Толочин / Ю. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 17—18.
  • Толочин // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик (и др.). — Мн., 2004. — С. 242—243.
  • Шаўрук Н. В., Шнэйдар А. А. Старонкі мінулага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (і інш.). — Мн., 1988. — С. 30—34.
  • Шнейдер А. А. Толочин: историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. — Мн., 1983. — 62 с.