Горад Фаніпаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Фаніпаль
Фаніпаль. Царква (02).jpg
Спаса-Узнясенская царква
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Першае згадванне
Горад з
Плошча
4,75 км²
Насельніцтва
15 922 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Паштовы індэкс
222750
Аўтамабільны код
5
Фаніпаль на карце Беларусі ±
Горад Фаніпаль (Беларусь)
Горад Фаніпаль
Горад Фаніпаль (Мінская вобласць)
Горад Фаніпаль

Фа́ніпаль[2] (афіц. транс.: Fanipaĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Размешчаны ў 13 км на паўднёвы захад ад МКАД, на аўтамабільнай магістралі М1, чыгуначная станцыя на лініі МінскБаранавічы. У 15 км да поўнача-усходу ад г. Дзяржынск, 22 км ад Мінска. Насельніцтва — 15 922 чалавек (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з пач. 19 ст. у складзе Самахваліцкай воласці Менскага павета, уласнасць Энельфельдтаў і Багдашэўскіх. Сучасная назва з канца 19 ст., паводле падання вёска атрымала цяперашнюю назву ад імёнаў дачок мясцовага пана Багдашэўскага — Фані і Полі. У 1870 пачалася эксплуатацыя чыгуначнага прыпыначнага пункту ў Фаніпалі. У 1871 пачалася эксплуатацыя ў Фаніпалі чыгуначнай станцыі «Токараўская» на чыгунцы Брэст-Масква, 9.8.1876 чыгуначная станцыя «Токараўская» параіменаванная ў чыгуначную станцыю «Фаніпаль». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе акупантамі ствараны філіял Маладзечанскага лагера смерці. З 1984 гарадскі пасёлак, з 1999 — горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы: рамонтна-механічныя, завод жалезабетонных маставых канструкцый, Мінская нафтабаза, база «Белаграсэрвіc», ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі» (бройлерная птушкафабрыка), ЗАТ «Штадлер-Мінск» (выраб электрацягнікоў), ЗТАА «Унамедыкал» (медыцынскія інструменты), завод вымяральных прыбораў «Энергамера», ЗП «Эвіпак Індастрыз» (выраб стрэтч-плёнкі) і інш.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе чатыры дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, Фаніпальская музычная школа — 218 навучэнцаў па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых інструментаў. У фаніпальскай гімназіі і сярэдняй школе больш за 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах. Ёсць гарадская бібліятэка — 2115 чытачоў, з іх 895 навучэнцы. Царква (2005).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Якуба Коласа

Горад падзеляецца на 5 мікрараёнаў: Маладзёжны, Паўночны, Цэнтральны, Заводскі і Паўднёвы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU, PDF)
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]