Кадзуа Ісігура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кадзуо Ісігуро)
Кадзуа Ісігура
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 лістапада 1954(1954-11-08)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Shizuo Ishiguro[d]
Маці Shizuko Ishiguro[d]
Жонка Lorna MacDougall[d]
Дзеці Naomi Ishiguro[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, пісьменнік, сцэнарыст, аўтар, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэт-песеннік, аўтар-кампазітар, удзельнік міжнароднага форуму
Гады творчасці з 1981
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кадзуа Ісігура (нар. 8 лістапада 1954, Нагасакі, Японія) — брытанскі пісьменнік японскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2017 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і акіянографа Ісігура Сідзуо. У 1960 годзе сям’я Ісігура пераехала ў брытанскі горад Гілфард, адміністрацыйны цэнтр графства Сурэй, куды бацьку Кадзуо запрасілі на даследчую працу ў Нацыянальным інстытуце акіянаграфіі. Кадзуо паступіў у школу першай ступені ў Стафтане, а затым працягнуў навучанне ў граматычнай гімназіі Сурэя. Пасля сканчэння школы ўзяў акадэмічны адпачынак тэрмінам на адзін год і адправіўся ў падарожжа па ЗША і Канадзе. Марыў стаць музыкантам, граў у клубах.

У 1974 годзе Кадзуо паступіў у Кенцкі ўніверсітэт, дзе ў 1978 годзе атрымаў ступень бакалаўра англійскай мовы і філасофіі. Быў сацыяльным работнікам у Лондане. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў ва ўніверсітэце Усходняй Англіі. Ва ўніверсітэце адзін з семінараў, якія наведваў Кадзуо, вёў Малькальм Р. Брэдберы. У 1983 годзе Ісігура атрымаў брытанскае грамадзянства.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кадзуа Ісігура быў ганараваны Букераўскай прэміяй за раман «Рэшта дня», які выйшаў у 1989 годзе. Па матывах твору быў зняты аднайменны фільм, які атрымаў восем намінацыяў прэміі «Оскар».

Раман «Не адпускай мяне» паводле версіі часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.

Кадзуа Ісігура сааўтар слоў некалькіх песень альбомаў джазавай спявачкі Стэйсі Кент «Сняданак у ранішнім трамваі» 2007 года («Breakfast On the Morning Tram») і «Зменлівыя агні» 2013 года («The Changing Lights»).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Раман «Не адпускай мяне» на беларускую мову пераклала Ганна Янкута (2019).

  • Не адпускай мяне: раман / Кадзуа Ісігура. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 317, [2] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).

Зноскі