Петэр Хандке

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пэтэр Хандкэ, 2006

Петэр Хандке (ням.: Peter Handke, 6 снежня 1942, Грыфін, Аўстрыя) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1954 года вучыўся ў каталіцкай гімназіі для хлопчыкаў, дзе публікаваўся ў школьнай газеце. У 1961 годзе паступіў ва Універсітэт Граца, дзе вывучаў права. У Грацы ён стаў удзельнікам літаратурнай групы «Форум гарадскога парку» (Das Forum Stadtpark) і публікаваўся ў часопісе «Рукапісы» (Manuskripte). З выхадам у свет яго першага рамана ў 1965 годзе ён пакінуў універсітэт і стаў прафесійным пісьменнікам. У 1966 годзе быў апублікаваны яго першы раман «Шэршні» (Die Hornissen). Пачынаючы з 1970-х гадоў Хандке пачаў супрацоўнічаць з рэжысёрам Вімам Вендэрсам.