Дом Рапапорта
Славутасць | |
Дом Рапапорта | |
---|---|
53°54′19″ пн. ш. 27°33′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | ХІХ стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Рапапорта — будынак у Мінску, які месціцца ў Верхнім Горадзе, па адрасе вул. Герцэна, 6 (гістарычная Малая Бернардзінская).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў першай палове ХІХ стагоддзя. Яго уладальніцай да канца ХІХ стагоддзя, як і суседняга дома № 4, была таксама мяшчанка Хана Эцінген. Ёй належалі «драўляны дом на мураваным сутарэнні разам з дзвюма афіцынамі». У 1901 годзе гэты дом таксама набыў аўстрыйскі падданы Ківа Рапапорт, а ў 1909 годзе яго выкупіў мешчанін Айзік Вігдорчык. Тады фасады жылога дома першай паловы ХІХ ст. былі аздобленыя разным драўляным дэкорам з элементамі стылю мадэрн. На першым паверсе будынка знаходзілася невялікая пякарня, а таксама лаўка, дзе прадавалі свежы хлеб[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак на высокім бутавым цокалі пакрыты двухсхільным дахам. Сцены ашаляваны гарызантальна. Пад радам прамавугольных акон праходзіць пояс вертыкальнай шалёўкі, што надае фасадам дэкаратыўнасць. Дом — прыклад драўлянай жылой забудовы[2].
Зноскі
- ↑ Забудова квартала вуліцы Герцэна і Музычнага завулка . spadchina.by. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11-01-2019.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Рапапорта
- Забудова квартала вуліцы Герцэна і Музычнага завулка . spadchina.by. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019. Праверана 11-01-2019.