Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 (Мінск)
Славутасць | |
Дом па вуліцы Ульянаўскай, 29 | |
---|---|
![]() | |
53°53′35″ пн. ш. 27°33′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Дата пабудовы | 1927 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 — будынак у Мінску, пабудаваны ў 1927 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A3%D0%BB%D1%8C%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%96%D0%BA_2018%29_%2809%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%A3%D0%BB%D1%8C%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%96%D0%BA_2018%29_%2809%29.jpg)
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак размешчаны пад вуглом да вуліцы і павернуты да яе тарцовым фасадам. Пастаўлены на атынкаваным цокалі, які мае пераменную вышыню ў выніку перападу рэльефа. Фасады неатынкаваныя. Блокі лесвічных клетак выступаюць за плоскасць сцяны і завершаны люкарнамі. Прамавугольныя вокны рознай шырыні аздоблены сандрыкамі. Будынак накрыты вальмавым дахам, сцены завершаны прафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з двухбаковай арыентацыяй трохпакаёвых кватэр.
Мемарыяльная дошка[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A3%D0%BB%D1%8C%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%2801%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D0%B0_%D0%A3%D0%BB%D1%8C%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%2801%29.jpg)
У 1976 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці народнага мастака БССР, прафесара І. В. Ахрэмчыка, які ў 1945—1971 гг. жыў у гэтым доме[1].
Зноскі
- ↑ 321. Мемарыяльная дошка Ахрэмчыку Івану Восіпавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 319. Жылы дом // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 (Мінск)