Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:05, 8 снежня 2021, аўтар ElisavetaIvanova (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Картка навуковай арганізацыі |назва = Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі |скарачэнне = |эмблема = |выява = |арыгінал = |міжназва = Scientific and Practical Center of the National Academy of Sciences of Belarus on Animal Husbandry |ранейшае...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі
Міжнародная назва Scientific and Practical Center of the National Academy of Sciences of Belarus on Animal Husbandry
Дата заснавання 1949
Год рэарганізацыі 2006
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Генеральны дырэктар Дзмітры Міхайлавіч Багдановіч
Юрыдычны адрас  Беларусь, 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Фрунзэ, 11.
Сайт belniig.by

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць

Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — канцэнтрацыя навуковага патэнцыялу краіны для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі шляхам комплекснага правядзення навуковых даследаванняў і ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць, аўтарскага іх суправаджэння, а таксама павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў жывёлагадоўлі праз курсы, семінары, канферэнцыі, аспірантуру і дактарантуру.

Структура

Лабараторыі

  • Лабараторыя развядзення і селекцыі малочнай жывёлы
  • Лабараторыя развядзення і селекцыі свіней
  • Лабараторыя гібрыдызацыі ў свінагадоўлі
  • Лабараторыя ўзнаўлення, трансплантацыі эмбрыёнаў і трансгенезу жывёл
  • Лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі і ДНК-тэставання
  • Лабараторыя распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны
  • Лабараторыя кармлення малочнай жывёлы
  • Лабараторыя кармлення і фізіялогіі харчавання буйной рагатай жывёлы
  • Лабараторыя вытворчасці свініны і зоагігіены
  • Лабараторыя інфармацыйна-тэхналагічных аўтаматызаваных сістэм у племянной жывёлагадоўлі
  • Лабараторыя конегадоўлі, зверагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі
  • Лабараторыя тэхналогіі кормавытворчасці і біяхімічных аналізаў
  • Лабараторыя кармлення свіней
  • Лабараторыя тэхналагічнага праектавання
  • Доследна-эксперыментальная навукова-вытворчая лабараторыя кармавых дабавак і біяпрадуктаў

Дачынныя і падначаленыя ўстановы

Спасылкі