Каменец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Каменец
Цэнтр горада і царква Св. Сімяона
Цэнтр горада і царква Св. Сімяона
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1296
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 10 км²
Вышыня цэнтра
141 м[1]
Насельніцтва
8 401 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовы індэкс
225050, 225051
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240501000
Афіцыйны сайт
Каменец на карце Беларусі ±
Каменец (Беларусь)
Каменец
Каменец (Брэсцкая вобласць)
Каменец

Ка́менец[3] (афіц. транс.: Kamieniec), ці Камяне́ц[4] — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Камянецкага раёна, на р. Лясная. У 39 км ад Брэста, у 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Баранавічы—Брэст, на аўтадарозе Брэст—Камянюкі. Насельніцтва 8 401 чал. (2017)[2].

Назва

Тапонім «Каменец» утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой узнікла паселішча[5].

У 17951940 горад меў афіцыйную назву Каменец-Літоўскі дзеля адрознення ад украінскага Камянца-Падольскага.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Каменец змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1276 (у пэўных крыніцах[6] можна сустрэць больш ранняе памылковае датаванне — 1196), калі князь валынскі Уладзімір Васількавіч заклаў тут мураваную вежу[7]:

" ...зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя eму Каменець, зане бысть камена земля. Созда же въ нем столпъ каменъ высотою 17 саженей, подобенъ удивлению всъм зрящим на нъ
Іпацьеўскі летапіс
"

У 1289 князь дарагічынскі Юрый Львовіч разбурыў горад. У 1366 Каменец далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ва ўладанні вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379) горад цярпеў ад нападаў крыжакоў. У 13821383 гг. Каменец знаходзіўся пад уладай зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад Папы Рымскага Аляксандра V. У гэты час у месце існаваў палац-замак.

Жыхары Каменца бралі актыўны ўдзел у Грунвальдскай бітве (1410). У 1413 горад стаў сталіцай Камянецкага павета Троцкага ваяводства, ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Брэста ў Гродна і з Кракава ў Вільню.

26 чэрвеня 1503 вялікі князь Аляксандр надаў Каменцу Магдэбургскае права[7], а ў 1524[7] Жыгімонт Стары — гарадскі герб: «у срэбным полі чырвоны мур з вежай за ім»[8]. У 1520[7] мясцовасць увайшла ў склад Падляшскага ваяводства, у 15651566 згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай — у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

У XVI ст. у Каменцы было 3—4 тыс. жыхароў. У XVIIXVIII стагоддзях тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спалілі горад[7]. З прычыны ўчыненых разбурэнняў у 1661 сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчан ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 пры Уваскрасенскай царкве заснавалі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. у Каменцы было 13 вуліц[9]. У 1723 тут збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Каменец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшоў у склад Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У сяр. ХІХ ст. у месце было 597 двароў. У канцы ХІХ ст. дзейнічалі праваслаўная царква, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1186 будынкаў, дзейнічалі лячэбніца і царкоўна-прыходская школа. На 1914 працавала 7 дробных прадпрыемстваў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Каменец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Берасцейскім павеце Палескага ваяводства. Па стане на 1921 у мястэчку працавалі 3 лесапільні, вінакурня, цэх апрацоўкі аўчын, 2 маслабойні.

У 1939 Каменец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 24 чэрвеня 1983 Каменец зноў атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Транспарт

Праз Каменец праходзіць аўтамабільная дарога БрэстКамянюкі, да Брэста — каля 40 км.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Камянецкая гімназія

У Каменцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 2 дамы культуры, клуб, кінатэатр, 2 бібліятэкі, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — «Камянецкая вежа»[20].

Спорт

Для правядзення спартыўных мерапрыемстваў у Каменцы маецца стадыён «Колас», прыстасаваны для гульні ў футбол, для правядзення лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Каменцы дзейнічае фізкультурна-спартыўны клуб, дзіцячая і маладзёжная спартыўная школа «Пушча», футбольны клуб «Каменец». Штогод праводзіцца каля 50 спартыўных мерапрыемстваў.

Забудова

Гістарычная забудова
Міжваенны дом

У паўднёвай частцы Каменца сфарміраваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Брэст — Камянюкі падзяляе горад на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго планавальнай структуры з'яўляецца няправільная радыяльная сетка вуліц. Галоўная вуліца — Брэсцкая (дзялянка аўтамабільнай дарогі Брэст — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Перспектыву вуліцы Брэсцкай замыкае сквер і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.

Славутасці

Камянецкая вежа
Сімяонаўская царква
Помнік Алексу

Страчаная спадчына:

  • Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1723)

Цікавыя факты

  • У нядзелю 13 кастрычніка 1996 жыхары ўкраінскага Каменя-Кашырскага заўчасна адсвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго горада, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Каменцам, які паводле некаторых звестак упершыню згадваецца пад 1196. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Каменца[22].

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Камяне́ц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 554.
  5. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 152.
  6. Ю. Чантурыя. Гарады і час // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — С. к. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
  7. а б в г д Валерый Грынявецкі. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 27.
  8. Каменец // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  9. Валерый Грынявецкі. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 28.
  10. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  11. Kamieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 763.
  12. Каменец // Каменец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  13. Каменец (Камянец, Kamenets) на Гербы Брестской области
  14. Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 79.
  15. Каменец // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  16. Каменец // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  17. Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 78.
  18. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Каменец // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  21. Па турыстычным маршруце. г. Каменец (руск.)
  22. Петро Кравчук. Книга рекордів Волині. — Любешів: «Ерудит», 2005. С. 12.

Літаратура

Спасылкі